Настаў час забароны на разбурэнне гнёздаў птушак!

Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што з 16 лютага і па 14 жніўня забараняецца разбурэнне гнёздаў птушак.

У адпаведнасці з артыкулам 19 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб жывёльным свеце», у перыяд з 15 жніўня па 15 лютага дазваляецца рэгуляваць распаўсюджванне і колькасць птушак, якія наносяць шкоду кампанентам прыроднага асяроддзя, а таксама пагаршаюць санітарны і эстэтычны стан населеных пунктаў, жылых, вытворчых, культурна-бытавых і іншых пабудоў і збудаванняў або прычыняюць неспакой жыхарам населеных пунктаў, шляхам разбурэння іх гнёздаў, размешчаных на насаджэннях у населеных пунктах, жылых, вытворчых, культурна-бытавых і іншых пабудоў і збудаванняў.

У адпаведнасці з часткай 4 артыкула 16.23. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях парушэнне правілаў рэгулявання распаўсюджвання і колькасці дзікіх жывёл цягне накладанне штрафу ў наступным памеры:

на фізічную асобу - да дваццаці базавых велічынь,

на індывідуальнага прадпрымальніка - да пяцідзесяці базавых велічынь,

на юрыдычную асобу - да двухсот базавых велічынь.