Нацыянальны цэнтр маркетынгу праводзіць навучальныя мерапрыемствы па новых правілах дзяржзакупак

Навацыі ў сістэме дзяржаўных закупак уступілі ў сілу з 1 ліпеня, пачала функцыянаваць Дзяржаўная інфармацыйна-аналітычная сістэма. ГІАС цяпер аналізуе ўвесь жыццёвы цыкл закупак, пачынаючы з планавання і завяршаючы выкананнем кантрактаў. Новая сістэма забяспечвае павышэнне празрыстасці і эфектыўнасці дзяржзакупак, зніжэнне аперацыйных выдаткаў для пакупнікоў і прадаўцоў. Але, у сувязі з пераходным перыядам і змяненнем парадку размяшчэння інфармацыі аб закупках, у карыстальнікаў сістэмы ўзнікае шмат пытанняў, звязаных з адаптацыяй да новаўвядзенняў.

З мэтай навучання кіраўнікоў і спецыялістаў Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі на пастаяннай аснове праводзіць навучальныя семінары па навацыях у сістэме дзяржзакупак, у тым ліку, на базе ўсіх абласных філіялаў. Пачуць тлумачэнні непасрэдна ад аператара ГІАС і электроннай гандлёвай пляцоўкі www.goszakupki.by можна як у сталіцы, так і ў любым

абласным цэнтры. Навучальныя мерапрыемствы ўжо наведалі больш за шэсць з паловай тысяч прадстаўнікоў беларускіх арганізацый і прадпрыемстваў.

 

Нацыянальны цэнтр маркетынгу МЗС Беларусі.