Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі з 20 ліпеня па 1 кастрычніка бягучага года праводзіцца збор прапаноў грамадзян і арганізацый па праблемных пытаннях заканадаўства

Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі з 20 ліпеня па 1 кастрычніка бягучага года праводзіцца збор прапаноў грамадзян і арганізацый па праблемных пытаннях заканадаўства, звязаных з празмернасцю рэгулявання і супярэчлівасцю пастаноў Урада і ведамасных актаў.
Інфармацыя аб правядзенні збору размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале (https://pravo.by/novosti/novosti-pravo-by/2024/jule/78303/).
Выяўленыя прыклады ведамасных актаў і пастаноў Урада, якія не адпавядаюць Канстытуцыі, законам і указам Прэзідэнта, дубліруючыя нормы заканадаўства альбо супярэчаць адзін аднаму, састарэлыя альбо якія змяшчаюць празмерныя патрабаванні, а таксама свае прапановы па гэтых пытаннях грамадзяне і арганізацыі могуць накіроўваць:
 у спецыяльную тэму на сайце ”Прававы форум Беларусі“;
 на электронную почту sbor@center.gov.by или паштовай перапіскай на адрас НЦЗПІ (220030, г. Мінск, вул. Бярсона, 1а, з паметкай ”Збор“);
 у размешчаныя ў абласных цэнтрах падраздзяленні НЦЗПІ – рэгіянальныя цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей.
Інфармацыю аб праводзімай рабоце можна атрымаць па тэлефоне
+375 17 279-99-99 і праз вайбер +375 25 602-61-51.
Усе паступіўшыя прапановы будуць вывучаны экспертамі цэнтра, абмеркаваны ў спецыяльна створаных рабочых групах.
Азнаёміцца са зместам актаў заканадаўства, пры неабходнасці, грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, які з'яўляецца крыніцай афіцыйнага апублікавання, у дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах
«ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-АНЛАЙН», а таксама ў публічных цэнтрах прававой інфармацыі, размешчаных у бібліятэках нашай краіны.