НАВІГАЦЫЯ 2023 – ПАДВОДЗІМ ВЫНІКІ

Гутарым з Дзяржаўным інспектарам Лепельскага ўчастка     
Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах (ДІМС)
Бурканам Аляксеем Рыгоравічам.
 
Пытанне: Аляксей Рыгоравіч, з якімі вынікамі завяршыўся перыяд навігацыі ў мінулым годзе ў Бешанковіцкім раёне і ў цэлым па Віцебскай вобласці.
На вялікі жаль, у 2023 годзе на тэрыторыі нашай вобласці адбылося 7 аварыйных выпадкаў з выкарыстаннем маламерных суднаў (грэбныя і маторныя лодкі, катэры, парусныя судны, гідрацыклы, катамараны), у выніку якіх загінула 6 чалавек і 4 чалавекі выратавана. Выратаванымі аказаліся грамадзяне, якія былі экіпіраваны ў выратавальныя жэлеты. Усе загінулыя былі без выратавальных жлетаў.
Найбольшая колькасць транспартных аварыйных выпадкаў з выкарыстаннем маламерных суднаў у 2023 годзе (па 2 выпадкі) зарэгістравана ў Браслаўскім (09.06.2023 г. на возеры Плюсы патануў грамадзянін 1960 г.н. і 05.07.2023 г. на возеры Струста загінуў пасажыр, грамадзянін 1963 г.н.) і Чашніцкім раёнах (01.07.2023 г. на возеры Лукомскім выратавана 4 чалавекі – усе на момант падзення ў ваду знаходзіліся ў выратавальных жэлетах і 26.08.2023 г. на возеры Кабыльшчына патануў грамадзянін 1955 г.н.). Гібель людзей з выкарыстаннем маламерных суднаў (па 1 загінуламу) зарэгістравана таксама ў Віцебскім (13.07.2023 г. на рацэ Абалянцы патануў грамадзянін 1962 г.н.), Шаркаўшчынскім
(18.06.2023 г. на возеры Княж патануў грамадзянін 1959 г.н.) і Лепельскі раён (21.08.2023 г. на возеры Лепельскім загінуў пасажыр, грамадзянін 1976 года нараджэння). Судаўладальнікаў Бешанковіцкага раёна у гэтым годзе бяда абышла бокам і гэта радуе.
Пытанне: Што менавіта ці якія правілы парушылі суднаводнікі ў пералічаных выпадках.
Прычынамі гібелі людзей ва ўказаных выпадках з'явіліся:
непрыняцце элементарных мер бяспекі пры карыстанні маламернымі судамі ў частцы невыкарыстання загінулымі выратавальнага жылета (згодна з п.9 Правілаў карыстання маламернымі судамі суднаводнік і асобы, якія знаходзяцца на маламерным судне падчас руху, павінны быць у зашпіленых выратавальных жылетах);
выкарыстанне маламерных суднаў у стане алкагольнага ап'янэння (згодна з абз.4 п.16 Правілаў карыстання маламернымі суднамі суднаводніку забараняецца кіраваць маламерным суднам у стане алкагольнага ап'янэння...);
перамяшчэнне людзей, якія знаходзяцца на маламерным судне, падчас яго руху (згодна з абз.3 п.18 Правілаў карыстання маламернымі судамі забараняецца: перамяшчэнне людзей па беспалубным маламерным судне падчас яго руху);
эксплуатацыя маламерных суднаў (у т.л. самаробных) з падвеснымі рухавікамі, якія не прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і тэхнічнае асведчанне (згодна з абз.3 п.19 Правілаў карыстання маламернымі судамі забараняецца эксплуатацыя маламернага судна ў выпадку, калі яно ва ўстаноўленым парадку не прайшло дзяржаўную рэгістрацыю ікласіфікацыю і тэхнічнае асведчанне);
эксплуатацыя маламернага судна ва ўмовах абмежаванай бачнасці або ў складаных умовах надвор'я (згодна з абз.11 п.16 Правілаў карыстання маламернымі судамі забараняецца ажыццяўляць рух судна ў тумане або іншых неспрыяльных метэаралагічных умовах).
Пытанне: У які час у асноўным і пры якіх абставінах адбываюцца дадзеныя парушэнні?
У 4 з 6 выпадкаў гібель была зарэгістравана з грэбнага самаробнага судна індывідуальнай пабудовы, якое не падлягае рэгістрацыі. У 70% выпадкаў гібель людзей мела месца з 17.00 пятніцы да 18.00 нядзелі, як правіла, на значнай адлегласці ад берага і у 84% выпадкаў загінулыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння.
Аналізуючы прычыны і ўмовы, якія спрыялі аварыйнаму выпадку з гібеллю чалавека, можна канстатаваць, што знаходжанне людзей на маламерным судне ў зашпіленым выратавальным камізэльцы максімальна павышае іх выжывальнасць пры падзенні ў ваду.
За парушэнні правілаў карыстання маламернымі судамі ў 2023 годзе работнікамі ДІМС Віцебскай вобласці вынесена 868 пастаноў аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці суднаводнікаў маламерных суднаў. Па зоне адказнасці Лепельскага ўчастка ДІМС, а гэта (Бешанковіцкі, Ушацкі, Чашніцкі і Лепельскі) раёны, да адказнасці прыцягнута 78 грамадзян.
У дачыненні да суднаводнікаў у Браслаўскім і Лепельскім раёнах, вінаватых у гібелі пасажыраў, якія знаходзіліся на маламернымсудна пры яго перакульванні, разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы па арт. 316 "Парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі маламерных суднаў" Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, максімальная адказнасць па якой прадугледжана ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад чатырох да дзесяці гадоў.
 
Пытанне: Аляксей Рыгоравіч, ці можаце вы нагадаць суднавадзіцелям, што забаронена для бяспечнай эксплуатацыі маламернага судна?  
кіраваць маторным маламерным суднам, магутнасць рухавіка якога перавышае 3,7 кілавата (5 конскіх сіл, не маючы пры сабе пасведчання на права кіравання маторным маламерным суднам або міжнароднага пасведчання на права кіравання прагулачным суднам;
кіраваць маламерным суднам у хваравітым або стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку суднаходства, пад уздзеяннем лекавых сродкаў, якія зніжаюць увагу і хуткасць рэакцыі;
кіраваць маламерным суднам у стане алкагольнага ап'янення і (або) у стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў;
перадаваць кіраванне маламерным суднам асобе, якая не мае права кіравання маламерным суднам, асобе, якая не мае пры сабе пасведчання на права кіравання маторным маламерным суднам або міжнароднага пасведчання на права кіравання прагулачным суднам,а таксама асобе, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янэння і (або) у стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў
эксплуатаваць маламернае судна, якое знаходзіцца ў няспраўным тэхнічным стане і (або) без неабходнага каплектавання, з парушэннем умоў, пазначаных у пасведчанні аб яго класіфікацыі;
пакідаць без назірання водную акваторыю;
парушаць нормы грузападымальнасці і дапушчальнай колькасці людзей на борце;
выкарыстоўваць на маламерным судне рухавік, які перавышае максімальна дапушчальную магутнасць і (або) колькасць, а таксама ўсталёўваць рухавік на вяслярных маламерных судах;
выходзіць у плаванне пры адсутнасці на маламерным судне, якое падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі ікласіфікацыі, тэхнічнаму асведчанню, суднавога білета і сертыфіката аб допуску судна да эксплуатацыі;
ажыццяўляць рух судна ў тумане або іншых неспрыяльных метэаралагічных умовах, калі з-за адсутнасці бачнасці немагчыма арыентавацца;
ствараць перашкоды для плавання іншых суднаў;
выходзіць у плаванне намаламамерных судах без прадпісаных сігнальных агнёў у цёмны час сутак;
заходзіць на акваторыі, адведзеныя для купання, набліжацца бліжэй 50 метраў да абазначаных межаў заплыву ля пляжаў, а пры эксплуатацыі маторных маламерных суднаў з выкарыстаннем водных лыж або аналагічных сродкаў набліжацца бліжэй 100 метраў да такіх межаў;
швартавацца да плавучых знакаў суднаходнай абстаноўкі;
спыняць маламернае судна або станавіцца на якары ў межах суднавога ходу, у зоне мастоў і пад мастамі;
перавозіць небяспечныя грузы;
буксаваць маламерныя судны з наяўнасцю на іх або пад бортам людзей.
 
Абавязковай рэгістрацыі і класіфікацыі падлягаюць усе маламерныя судны (за выключэннем вяслярных лодак, байдарак і надзіманых суднаў грузападымальнасцю менш за 225 кілаграмаў). Зарэгістраваць маламернае судна ўладальнік павінен на працягу 30 каляндарных дзён з дня пакупкі маламернага судна або набыцця яго на іншай законнай падставе.
Эксплуатацыя маламернага судна магчыма толькі пасля рэгістрацыі ў суднавой кнізе, нанясення бартавых нумароў і тэхнічнага асведчавання, праводзімага непасрэдна паслядзяржаўнай рэгістрацыі або ў працэсе яго эксплуатацыі.
 
Пытанне: Што б Вы хацелі сказаць ці нагадаць нашым суднаўладальнікам.
Заклікаю ўсіх грамадзян выконваць устаноўленыя патрабаванні пры эксплуатацыі маламерных суднаў і максімальна забяспечыць бяспеку іх выкарыстання. Выконваючы ўстаноўленыя правілы бяспекі, вы гарантуеце сабе і грамадзянам, якія вас атачаюць, жыццё - ваша жыццё ў вашых руках. Не грэбуйце гэтымі правіламі і будзьце здаровыя!