Не абысці бокам

Для невялікіх населеных пунктаў прыезд аўталаўкі – цэлая падзея: да прыезду аўталаўкі збіраюцца ўсе жыхары вёскі, абмяркоўваюцца апошнія навіны, вяскоўцы дзеляцца сваімі думкамі і перажываннямі. Як правіла, жыццё ў такіх невялікіх населеных пунктах ідзе сваім парадкам, бо жыхары тут у асноўным «сезонныя», ды і тыя, пастаянна занятыя кансервацыямі і градкамi. Аднак для ратавальнікаў не мае значэння, колькі па часе і сезону года пражываюць у доме людзі, бо пажар не будзе чакаць прыдатнага моманту.

З мэтай папярэджання пажараў, іншых надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх ратавальнікі праводзяць рэспубліканскую акцыю «З клопатам пра бяспеку малой Радзімы» і сёння, ідучы па маршруце аўтамагазіна, наведалі не адну маленькую вёсачку.

         У гутарках з пакупнікамі інспектар сектара прапаганды і узаемадзеяння з грамадскасцю Дар'я Берастень не толькі акцэнтавала ўвагу прысутных на правілах пажарнай бяспекі ў сваіх дамахладаннях, але і ў рамках піяр-кампаніі «Бяспечная старасць» звяртала ўвагу на абавязак дарослых дзяцей клапаціцца пра бяспеку пажылых родзічаў.

         Акрамя карыснай інфармацыі і прыемна праведзенага часувяскоўцы атрымалі маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая дапаможа асвяжыць у памяці такія важныя правілы бяспекі.