Не пакідайце дзяцей адных!

З такім заклікам звяртаюцца ратавальнікі краіны да бацькоў. Таксама называецца і рэспубліканская акцыя МНС, якая пройдзе ў раёне з 3 мая па 1 чэрвеня.
Даўно не сакрэт, што траўматызм і гібель дзяцей – гэта вынік бестурботнасці дарослых, якія павінны былі за імі сачыць, але ў нейкі момант аслабілі пільнасць.
Навучыць бацькоў правілам бяспекі, правесці цікавыя навучальныя конкурсы і гульні – усё гэта і не толькі прапануюць ратавальнікі ў рамках акцыі.
Акцыя пройдзе ў чатыры этапы і ахопіць навучальныя ўстановы, дамы сямейнага тыпу, установы аховы здароўя, а таксама месцы з масавым знаходжаннем людзей. Бацькам нагадаюць, што пакіданне дзяцей, асабліва малалетніх, без нагляду, поўнае трагічных наступстваў.
У рамках акцыі ратавальнікі таксама плануюць правесці конкурс, прымеркаваны да Міжнароднага Дня сям'і, пад назвай «Сям'Я бяспекі».