Не грэбуйце бяспекай дзяцей!
Зімнія канікулы – традыцыйная пара адпачынку дзяцей, цікавых спраў і новых уражанняў. У вашага дзіцяці з'явіцца больш вольнага часу для прыгод і дзіцячых фантазій, а ў Вас – клопатаў і трывог за іх бяспеку.
Каб пазбегнуць непрадбачаных сітуацый з дзецьмі, пераканаўча просім Вас паклапаціцца пра бяспеку вашых дзяцей. Памятайце, што ў гэты час значна павялічваецца рызыка вулічнага і бытавога траўматызму, асабліва небяспечны ў гэты перыяд тонкі лёд на вадаёмах.
На сённяшні дзень захоўвае сваю актуальнасць і катанне на цюбінгах, якое з'яўляецца самым непрадказальным і небяспечным відам адпачынку. У адрозненне ад санак яны здольныя развіваць вялікую хуткасць і нават закручвацца вакол сваёй восі падчас спуску.
Не пакідаеце дзяцей без нагляду пры катанні, ледзяныя горкі – траўманебяспечнае месца, па гэтай прычыне веданне правіл паводзін з'яўляецца абавязковым.
Бацькі, не заставайцеся безуважнымі і надавайце ўвагу захапленням сваіх дзяцей.
Не забывайце і пра сваю бяспеку, беражыце сябе, выконвайце хуткасны рэжым, улічвайце надвор'е, не грэбуйце правіламі паводзін на водах у зімовы перыяд.
Пракурор Бешанковіцкага раёна
дарадца юстыцыі С.А.Урбановіч