Не прагарай сваё жыццё!

Курэнне – не толькі адна з самых распаўсюджаных шкодных звычак на зямлі, але і асноўная прычына гібелі людзей на пажарах.

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янэння, з 8 па 18 лістапада бягучага года будзе праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».

На першым этапе, які працягнецца з 8 па 11 лістапада, ратавальнікі наведаюць пункты прыёму другаснай сыравіны, інтэрнаты і аб'екты грамадскага харчавання. На другім этапе з 14 па 18 лістапада ратавальнікі правядуць мерапрыемствы ва ўстановах аховы здароўя, ССНУ і месцах з масавым знаходжаннем людзей.

Вядома, ратавальнікі не стамляюцца нагадваць аб асноўных правілах бяспекі, але і звяртаюць увагу грамадзян, што асноўная прычына агненных НС – сумнавядомы «чалавечы» фактар. Нумар службы выратавання 101 або 112!