«Не прапальвай сваё жыццё». Бешанковічы

У межах першага этапу рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных навучылі пасажыраў грамадскага транспарту правілам бяспекі.

         «А Вы ўпэўнены ў сваёй бяспецы?» - менавіта з такіх слоў пачыналася паездка пасажыраў аўтобуснага маршруту па пасёлку Бешанковічы. Актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных вучылі пасажыраў грамадскага транспарту правілам бяспекі, прапаноўвалі абмяняць цыгарэту на цукерку, распавядалі пра жыцці, якіх не стала менавіта з-за неасцярожнага абыходжання з агнём, прыводзілі прыклады, якія адбыліся ў Бешанковіцкім раёне, гулялі з жадаючымі ў «Бяспройгрышную латарэю» па выніках якой удзельнікі ўзнагароджваліся салодкімі прызамі. Аднак самым галоўным прызам сталі атрыманыя веды правілаў бяспекі.