Не прапальвай сваё жыццё! Заклік да асцярожнасці і бяспекі ад Бешанковіцкіх ратавальнікаў.

У Бешанковіцкім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё», Бешанковіцкія ратавальнікі сумесна з актывістамі БМГАСП правялі прафілактычныя мерапрыемствы на аўтастанцыі «Бешанковічы» і ў краме «Тры цаны».
Праведзеныя мерапрыемствы ў рамках дадзенай акцыі накіраваны на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх
па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
У рамках мерапрыемстваў былі праведзены інфармацыйныя гутаркі, тэматычныя гульні, уручаны тэматычныя буклеты, якія яшчэ раз нагадваюць аб важнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі пры курэнні.
Кожны ўдзельнік акцыі мог падзяліцца сваімі ведамі аб шкодзе згубнай звычкі і спосабах барацьбы з ёй, а таксама прывялі асабістыя прыклады, калі кінуты недакурак станавіўся прычынай пажару.
У завяршэнні гутаркі з жыхарамі раёна, ратавальнікі яшчэ раз нагадалі правілы бяспекі, якія неабходна выконваць, каб не апынуцца ў надзвычайнай сітуацыі, а таксама нагадалі нумары службы выратавання.