Незвычайны ўрок бяспекі ў сельскай школе

Сённяшні ўрок бяспекі рабяты з Ржаўскай базавай школы Бешанковіцкага раёна запомняць надоўга, бо гэта быў не звычайны тэарэтычны ўрок. Але, пра ўсё па парадку.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» Бешанковіцкія ратавальнікі праверылі ўменне персаналу і дзяцей правільна сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення пажару, на агульным пастраенні расказалі рабятам настаўнікам пра дапушчаныя памылкі падчас эвакуацыі, а таксама завастрылі ўвагу на важнасці падобных мерапрыемстваў у цэлым.

У другой частцы ўрока начальнік пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Аляксей Смірноў яшчэ раз нагадаў рабятам пра правілы паводзін у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Расказаў пра тое, як правільна пакінуць небяспечную зону, і для чаго патрэбны знакі бяспекі, размешчаныя на шляхах эвакуацыі.

Самым смелым, у завяршэнне сустрэчы, ратавальнікі дазволілі прымерыць поўную экіпіроўку ратавальнікаў з уключэннем у апарат на сціснутым паветры. Даставернасці сітуацыі дадавала дымаўтваральная ўстаноўка «Туман-1», што стварала атмасферу надзвычайнай сітуацыі і ўскладняла арыентаванне ў памяшканні.

Такі незвычайны ўрок бяспекі дзецям запомніцца надоўга. Аднак не варта забываць, што любую надзвычайную сітуацыю лягчэй прадухіліць, чым ліквідаваць і справіцца з яе наступствамі.