Неасцярожнае абыходжанне з агнём – адна з прычын пажараў і гібелі людзей.

За суткі 26 жніўня ў Бешанковіцкім раёне адбылося 2 пажары: у аграгарадку Астроўна і вёсцы Заручэўе Бачэйкаўскага сельскага савета. На кожным з пажараў загінуў чалавек, і ў абодвух выпадках меркаваная прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янэння.

Асноўнымі ўмовамі, якія спрыяюць узнікненню пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі людзей ад іх, з'яўляюцца курэнне і п'янства. Як паказвае статыстыка, каля 70% загінулых на пажарах злоўжывалі спі