Няўжо ў МНС ёсць сапраўдныя дэтэктывы? Бешанковічы
Расследаванне пажару – адзін з самых займальных і важных напрамкаў у дзейнасці інспектара МНС. Вызначыць прычыну пажару – вельмі важная і складаная задача. Для вызначэння месца першапачатковага ўзгарання, а таксама для вызначэння сапраўднай яго прычыны інспектару даводзіцца прымяняць усе свае навыкі і ўменні, быць асабліва ўважлівым, ведаць умовы, якія папярэднічалі пажару, а таксама абапірацца на сабраныя «доказы».
У рамках трэцяга этапу акцыі «Бяспека ў кожны дом» навучэнцы сярэдняй школы №2 г.п.Бешанковічы «прымерылі» на сябе ролю інспектара і паспрабавалі вызначыць прычыну пажару. Хлопцам трэба было выканаць некалькі заданняў: неабходна было вызначыць гукі, якія атачалі месца пажару і маглі на яго паўплываць, вызначыць рэчывы, знойдзеныя на месцы пажару, абапіраючыся на сабраныя доказы прадставіць версію таго, што адбылося, а таксама ўжыцца ў вобраз «злачынца».
Для дзяцей такое мерапрыемства было ў навінку, аднак яны справіліся з усімі задачамі, а таксама высветлілі, якія прычыны пажараў найбольш распаўсюджаны.