Падпольнае казіно кэш-гульняў у покер зачыненае ў Віцебску
9 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Нелегальны клуб кэш-гульняў у покер зачынены ў Віцебску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па наглядзе за расследаваннем крымінальных спраў упраўленням Следчага камітэта РБ па Віцебскай вобласці пракуратуры Віцебскай вобласці Раман Чудакоў.
Двое непрацуючых жыхароў абласнога цэнтра 1984 і 1982 гадоў нараджэння, якія маюць вопыт у дадзенай сферы забаў, знялі ў горадзе памяшканне, абсталявалі, нанялі абслугоўваючы персанал і праводзілі гульні ў покер на грошы. Сетку кліентаў яны дастаткова хутка напрацавалі праз знаёмых, гульняманаў і Інтэрнэт. З красавіка па чэрвень незаконная дзейнасць прынесла ім прыбытак больш чым у Br100 млн.
За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у складзе арганізаванай злачыннай групы ў дачыненні да жыхароў Віцебска ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.233 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.-0-
БЕЛТА
БЕЛТА