Бешанковіцкая ЦРБ запрашае далучыцца да акцыі «Прырода без фармацэўтычных адходаў»
Акцыя «Прырода без фармацэўтычных адходаў» праходзіць у Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы з 1 па 10 лістапада. У гэтыя дні кожны жыхар раёна можа прынесці ў прыёмны пакой медустановы пратэрмінаваныя лекі, якія затым будуць перададзены ў спецыялізаваную арганізацыю для бяспечнай утылізацыі.
- Мы ўсе перыядычна купляем лекі, - адзначае старэйшая медсястра ЦРБ Кацярына Курносава, - і ў кожным хатнім аптэчцы, напэўна, можна знайсці прэпараты, у якіх мінуў тэрмін прыдатнасці. Часцей за ўсё падчас генеральнай уборкі або рэвізіі гаспадыні выкідваюць пратэрмінаваныя лекі... на сметнік. Такім чынам, мы дазваляем ім апынуцца на сметніках, у сцёкавых водах, рэках і азёрах нашай краіны. Даказана, што прысутнасць фармацэўтычных прэпаратаў у навакольным асяроддзі можа прывесці да рэпрадуктыўных праблем у земнаводных і рыб, змены паводзін жывёл. Трапленне рэшткаў лекаў у пітную ваду можа негатыўна адбіцца на здароўі чалавека.
Прыняўшы ўдзел у акцыі, вы зможаце ўнесці свой найлепшы ўклад у захаванне прыроды. Падрабязнасці можна даведацца па тэлефоне 6-51-57.