Незаконны абарот, захоўванне і выкарыстанне зброі і боепрыпасаў
Па-ранейшаму для Бешанковіцкага раёна застаюцца актуальнымі злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам, захоўваннем і выкарыстаннем зброі і боепрыпасаў.
У сувязі з чым тлумачу, што пад незаконным набыццём боепрыпасаў, варта разумець адплатнае або бязвыплатнае іх атрыманне грамадзянамі, якія не маюць на гэта права шляхам куплі, мены, у якасці ўзнагароджання за паслугі, прысваення знойдзенага і да т.п.
Адказнасць за незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў нясуць асобы, якія валодаюць такімі прадметамі без законных падстаў незалежна ад месца, спосабу захоўвання і часу, на працягу якога забяспечвалася захаванасць.
Незаконнае нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў прадугледжвае іх знаходжанне непасрэдна пры сабе (на рамяні, у кабуры, у руках, у сумцы, у адзенні і да т.п.) без адпаведнага дазволу.
Пад незаконнай перавозкай боепрыпасаў варта разумець іх перамяшчэнне з аднаго месца ў іншае паветраным, чыгуначным, водным, аўтамабільным і іншымі відамі транспарту без адпаведнага дазволу.
Пры названых абставінах, любыя дзеянні асоб, накіраваныя на незаконнае набыццё, захоўванне, перавозку і нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў цягнуць крымінальную адказнасць, прадугледжаную Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Пры гэтым варта адзначыць, што асоба, якая добраахвотна здала названыя вышэй прадметы, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці за незаконнае захоўванне і выкарыстанне зброі і боепрыпасаў, акрамя дзеянняў, звязаных з іх збытам.
Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна В.В.Дайлідаў