Натарыусы 13 сакавіка пракансультуюць бясплатна ў гонар Дня Канстытуцыі Беларусі
9 сакавіка 2026
Натарыусы 13 сакавіка пракансультуюць бясплатна ў гонар Дня Канстытуцыі Беларусі
Спецыялісты гатовыя прадаставіць тлумачэнні па шырокім колу тэм, уключаючы афармленне спадчынных правоў, складанне запаветаў і шлюбных дагавораў, адчужэнне нерухомасці і пасведчанне дагавораў адчужэння транспартных сродкаў, здзяйсненне выканаўчых надпісаў і інш.
Поўны спіс натарыяльных кантор, іх кантактныя даныя і час працы можна ўдакладніць на сайце Беларускай натарыяльнай палаты ў раздзеле "Знайсці натарыуса".