Натарыусы пракансультуюць бясплатна
14 лютага 2025 года ў рамках правядзення рэгіянальнай акцыі, прымеркаванай да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў.
На працягу дня ўсе жадаючыя могуць звярнуцца ў любую натарыяльную канторы ці натарыяльнае бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях афармлення спадчыны, запавету, падзелу маёмасці, шлюбнай дамовы, дамовы дарэння нерухомай маёмасці, здзяйснення выканаўчых надпісаў і іншых пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса.
Атрымаць бясплатную прававую дапамогу можна як пры асабістым звароце да натарыуса, так і па тэлефонах натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з прымяненнем відэасувязі (месенджары).
Актуальныя кантактныя тэлефоны, а таксама адрасы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».