Натарыусы пракансультуюць бясплатна

Нотариусы проконсультируют бесплатно

11 сакавіка 2025

Натарыусы пракансультуюць бясплатна

14 сакавіка ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з выкананнем натарыяльных дзеянняў.

На працягу дня ўсе жадаючыя могуць асабіста звярнуцца ў любую натарыяльную канторы ці натарыяльнае бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях афармлення спадчыны, запавету, падзелу маёмасці, шлюбнай дамовы, дамовы дарэння нерухомай маёмасці, прадастаўлення электронных дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычных асоб ці індывідуальных прадпрымальнікаў альбо ўнясення змен у статут (заснавальніцкую дамову) натарыусам, забеспячэння пісьмовых доказаў і іншых юрыдычных пытанняў, звязаных з натарыяльнай дзейнасцю.

Актуальныя кантактныя тэлефоны, а таксама адрасы натарыяльных кантор і натарыяльных бюро размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсці натарыуса».

"Зара"