Новае ў заканадаўстве!
Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя паведамляе, што 14 мая 2023 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.04.2023 N 93 "Аб парадку абыходжання з ломам і адходамі чорных і каляровых металаў".
27 мая 2023 г. уступіла ў сілу Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2023 N 341 "Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2023 г. N 93", якой зацверджана Палажэнне аб парадку ўліку, захоўвання, выкарыстання і пастаўкі (адгрузкі) лому і адходаў чорных і каляровых металаў.
Звяртаем увагу, што згодна з вышэйпаказанай пастановай тэрмін захоўвання металалому, які ўтвараецца ў суб'ектаў у працэсе іх гаспадарчай дзейнасці, не перавышае аднаго месяца з моманту ўтварэння адной транспартнай адзінкі (транспартнага сродку ў залежнасці ад спосабу вывазу, які прымяняецца дадзеным суб'ектам).
Парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў галіне абыходжання з адходамі цягне адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з часткай 3 артыкула 16.44 КаАП РБ.