Новыя правілы рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі

Новые правила регистрации индивидуальных предпринимателей в Беларуси

25 сакавіка 2025

Новыя правілы рэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі

У сувязі з уступленнем у сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 г. №365-З «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці» з 1 кастрычніка 2024 года дзяржаўная рэгістрацыя індывідуальнага прадпрымальніка не ажыццяўляецца ў выпадку ўказання ў заяве аб дзяржаўнай рэгістрацыі віду дзейнасці, не ўключанага ў пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2024 г. №457.

Фізічныя асобы, зарэгістраваныя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў да 1 кастрычніка 2024 года, маюць права працягнуць ажыццяўленне відаў дзейнасці, не ўключаных ва ўказаны пералік, па 31 снежня 2025-га, альбо стварыць камерцыйную арганізацыю і спыніць дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка.

З парадкам стварэння індывідуальным прадпрымальнікам камерцыйнай арганізацыі можна азнаёміцца ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2024 г. №365-З «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці», а таксама на сайце райвыканкама ў раздзеле «Дзяржаўная рэгістрацыя і ліквідацыя суб'ектаў гаспадарання».

Жанна КІЦАР, загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама.