Новыя віды жывёл і раслін унесены ў Чырвоную кнігу Беларусі
Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2025 г. № 10 «Аб рэдкіх і знікаючых відах дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, якія ўключаюцца ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь» устаноўлены спісы рэдкіх і знікаючых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь відаў, у тым ліку падвідаў, разнавіднасцей, дзікіх жывёл, якія ўключаюцца ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і рэдкіх і знікаючых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь відаў, у тым ліку падвідаў, разнавіднасцей, дзікарослых раслін, якія ўключаюцца ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Цяпер у Чырвоную кнігу Беларусі ўключана 213 відаў жывёл (раней – 203) і 310 відаў раслін (раней – 303).
Некаторыя віды цалкам выключаны з Чырвонай кнігі, некаторыя дададзены.
У сувязі з павелічэннем папуляцый паніжаны статус некаторых відаў. Так, зуброў прысвоена IV катэгорыя замест III, рысь і барсук маюць цяпер IV катэгорыю замест II.
Спісы, што дзейнічалі раней, зацверджаныя пастановай Мінпрыроды ад 09.06.2014 № 26, страцілі сілу з 31 сакавіка 2025 г. на падставе пастановы ад 14.03.2025 № 11.