«Новы год – час выканання запаветных жаданняў» - калектыў пракуратуры раёна па ўжо існуючай традыцыі павіншаваў дзетак з новым годам

Штогод па існуючай традыцыі калектыў пракуратуры раёна наведвае сем'і і пакідае жаданыя падарункі для дзетак пад ёлкай. У гэтым годзе калектыў пракуратуры раёна наведаў апякунскую сям'ю з аграгарадка Бачэйкава.
У сям'і выхоўваецца трое дзетак, мама якіх працуе на мясцовым прадпрыемстве. Для дзетак аказаўся нечаканым падарункам прыезд пракурорскіх работнікаў, у ходзе сустрэчы з якімі дзеці падзяліліся сваімі поспехамі за год, планамі на новы. Распавялі пра сваю вучобу ў школе, свае захапленні, вольны час.
У завяршэнне сустрэчы, для кожнага дзіцяці пракурорскія работнікі пакінулі падарункі пад елкай. Бо новы год – час выканання запаветных жаданняў.
Калектыў пракуратуры раёна далучаецца да віншаванняў з надышоўшым 2021 годам, няхай гэты год стане для Вас, годам здзяйсненняў, удачы, выканання намечаных мэт. Няхай разам са святам да Вас у дзверы пастукаецца шчасце, дастатак, мір і любоў. І ў кожнага споўніцца сваё запаветнае жаданне.             

Пракурор Бешанковіцкага раёна  
малодшы саветнік юстыцыі                                                        А.А.Старчанка