Патрэбна кансультацыя натарыуса? Ёсць магчымасць атрымаць яе бясплатна
2 снежня натарыусы Вiцебскай натарыяльнай акругi прымуць удзел у рэспублiканскай акцыi па бясплатным кансультаваннi грамадзян, прысвечанай Дню юрыста.
На працягу дня усе жадаючыя могуць звярнуцца у любую натарыяльную канторы або натарыяльнае бюро Вiцебскай вобласцi i атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях афармлення спадчыны, запавету, падзелу маёмасці, шлюбнага дагавора, дагавора дарэння нерухомай маёмасці i iншых юрыдычных пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю натарыуса.
Звярнiце увагу, што атрымаць бясплатную прававую дапамогу можна як пры асабiстым звароце да натарыуса, так i па тэлефонах натарыяльных кантор i натарыяльных бюро, а таксама дыстанцыйна з прымяненнем вiдэасувязi (месенджары).
Актуальныя кантактныя тэлефоны, а таксама адрасы натарыяльных кантор i натарыяльных бюро размешчаны на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by у раздзеле «Знайсцi натарыуса».