Аб бяспецы з навучэнцамі сярэдняй школы

Заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці з дзецьмі спрыяюць развіццю іх уласных уяўленняў аб бяспецы, логікі і мыслення, умення знайсці выйсце са створанай сітуацыі. Самай эфектыўнай формай правядзення такіх заняткаў з'яўляецца гульня, вырашэнне сітуацыйных задач і, вядома, рухомыя конкурсы.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Берастень Дар'я ў рамках правядзення другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» сустрэлася з навучэнцамі сярэдняй школы №2 г.п.Бешанковічы, дзе ў выглядзе спартыўных спаборніцтваў расказала дзецям пра многія правілы бяспекі. Спартыўныя эстафеты змяняліся складанымі пытаннямі аб бяспецы, а падчас эстафет дзеці на практыцы адпрацоўвалі правілы накладання жгута і паўтаралі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, паказвалі сваю кемлівасць і спрыт.

Дар'я Сяргееўна нагадала, што ва ўмовах стрэсу ўсе атрыманыя веды могуць проста «выляцець» з галавы, таму адпрацоўваць практычныя навыкі ва ўмовах спартыўных спаборніцтваў вельмі карысна.

Школьнікі з цікавасцю і задавальненнем паўдзельнічалі ў тэматычных гульнях і віктарынах, прадэманстраваўшы свае добрыя веды па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Пераможцы атрымалі ў падарунак памятныя прызы.