А биометрычных дакументах

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў мэтах забеспячэння гатоўнасці дзяржаўных органаў і арганізацый да ўкаранення ў Рэспубліцы Беларусь біяметрычных дакументаў і стварэння Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы (далей – БІСРС) інфармуе аб наступным.

Увядзенне новай сістэмы пасведчання асобы з выкарыстаннем біяметрычных дакументаў плануаўтэнтыфікацыі (далей – КТА). ID-карта таксама будзе ўтрымліваць модуль ICAO.

Групы даных, якія змяшчаюцца непасрэдна ў ID-карце, вызначаны СТБ 34.101.79. У групы даных уключаны: ідэнтыфікацыйны нумар, ПІБ, дата нараджэння, пол, дата выдачы і тэрмін дзеяння, грамадзянства, месца нараджэння і краіна, якая выдала дакумент.  

Звяртаем увагу, што ID-карта не будзе ўтрымліваць інфармацыю аб месцы рэгістрацыі яе ўладальніка. Атрымліваць інфармацыю аб месцы рэгістрацыі і іншыя дадатковыя даныя можна будзе з інфармацыйных сістэм, інтэграваных з агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай (далей – ААІС).

У мэтах аказання паслуг і узаемадзеяння з ID-картамі

акрамя інтэграцыі з ААІС неабходна пераканацца, што выкарыстоўваныя счытвальнікі ID-карт сумяшчальныя з чыпам NXP71D321, які будзе выкарыстоўвацца ў ID-карце. Закупку счытвальнікаў можна ажыццяўляць, у тым ліку ў вытворцы ААТ «Прамсувязь».

Арганізацыям для ўзаемадзеяння ў рамках БІСРС неабходна інтэгравацца з ААІС. Методыка інтэграцыі размешчана на сайце РУП «НЦЭУ»: https://nces.by/wp-content/uploads/Metodika-inregraciya-gir.pdf. Атрымаць неабходную інфармацыю па інтэграцыі можна, звярнуўшыся непасрэдна да аператара электронных паслуг – РУП «НЦЭУ».

Закупку счытвальнікаў і інтэграцыю сістэм з ААІС у мэтах аператыўнай гатоўнасці працы з біяметрычнымі дакументамі рэкамендуецца правесці загадзя.

Выкарыстанне БІСРС прадугледжвае паступовую адмову ад папяровых носьбітаў і не адначасовую замену папяровых пашпартоў на ID-карту.