Аб свідраванні свідравін
Дэпартаментам па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (далей - Дзяржпрамнагляд) праведзены маніторынг сеткі Інтэрнэт на прадмет размешчаных у ёй аб'яў аб аказанні паслуг па свідраванні водазаборных свідравін рознай глыбіні і складанасці.
Аналіз атрыманых вынікаў паказаў істотнае павелічэнне колькасці суб'ектаў гаспадарання, якія выконваюць свідраванне свідравін на ваду без прадугледжанага заканадаўствам дазволу (пасведчання) Дзяржпрамнагляду.
Згодна з падпунктам 19.14.1. пункта 19.14 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання» арганізацыі, якія выконваюць свідраванне свідравін на цвёрдыя, вадкія або газападобныя карысныя выкапні глыбінёй больш за 20 метраў, павінны мець дазвол (пасведчанне) Дзяржпрамнагляду. Указаны дазвол (пасведчанне) выдаецца суб'екту гаспадарання на падставе ацэнкі яго магчымасці выконваць заяўленыя віды работ. У рамках ацэнкі суб'ект гаспадарання пацвярджае наяўнасць у яго спецыялістаў неабходнай кваліфікацыі, а таксама тэхнічнага аснашчэння для выканання свідравання свідравін.
Кадравыя і (або) тэхнічныя магчымасці суб'ектаў гаспадарання, якія выконваюць свідраванне свідравін на ваду без дазволу (пасведчання) Дзяржпрамнагляду не адпавядаюць прад'яўляемым заканадаўствам патрабаванням, што вядзе да ўзнікнення розных аварыйных сітуацый і значнай шкоды для навакольнага асяроддзя.
Пералік арганізацый, якія маюць дазвол Дзяржпрамнагляду размешчаны па спасылцы: https://gospromnadzor.mchs.gov.by/administrativnye-protsedury/razresheniya/