Аб дыстанцыйнай працы. Як ажыццявіць пераход на дыстанцыйную працу

     Дыстанцыйнай працай лічыцца праца, якую работнік выконвае па-за месцам знаходжання наймальніка з выкарыстаннем для выканання гэтай працы і ажыццяўлення ўзаемадзеяння з наймальнікам інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

     Заключэнне працоўнага дагавора з работнікам, які выконвае дыстанцыйную працу, дапускаецца толькі пры асабістай прысутнасці такога работніка. У працоўным дагаворы абавязкова ўказваецца, што праца з'яўляецца дыстанцыйнай. Дадатковыя пагадненні аб змяненні вызначаных бакамі умоў працоўнага дагавора з работнікам, які выконвае дыстанцыйную працу, могуць заключацца шляхам абмену электроннымі дакументамі альбо пры асабістай прысутнасці работніка.

     Працоўным дагаворам паміж наймальнікам і работнікам, які выконвае дыстанцыйную працу, вызначаюцца умовы абмену электроннымі дакументамі або паведамленнямі ў электронным выглядзе (у тым ліку СМС-паведамленнямі, файламі і запісамі), якія змяшчаюць пісьмовыя заданні, іншую інфармацыю для выканання працоўных абавязкаў, вынікі выкананай працы, заявы і тлумачэнні работніка, паведамленні, загады і іншыя дакументы наймальніка, звязаныя са змяненнем і спыненнем працоўнага дагавора.

   Спосабы і перыядычнасць рабочых кантактаў работніка, які выконвае дыстанцыйную працу, з наймальнікам вызначаюцца працоўным дагаворам.

   На работнікаў, якія выконваюць дыстанцыйную працу, распаўсюджваюцца нормы працягласці працоўнага часу і часу адпачынку, устаноўленыя Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

   Рэжым працоўнага часу і часу адпачынку работніка, які выконвае дыстанцыйную працу, усталёўваецца па ўзгадненні з наймальнікам працоўным дагаворам альбо вызначаецца работнікам самастойна, што ўказваецца ў працоўным дагаворы. Арганізацыя ўліку працоўнага часу і часу адпачынку, неабходнасць

прадастаўлення перапынкаў на працягу працоўнага дня вызначаюцца працоўным дагаворам.

  Наймальнік абавязаны азнаёміць работніка, які выконвае дыстанцыйную працу, з патрабаваннямі па ахове працы пры працы з абсталяваннем і сродкамі, прадастаўленымі або рэкамендаванымі наймальнікам. Іншыя абавязкі наймальніка па забеспячэнні бяспечных умоў і аховы працы могуць прадугледжвацца працоўным дагаворам.

  Пераход работнікаў на дыстанцыйную працу можа ажыццяўляцца:

- па пагадненні бакоў (ч.4 арт.19 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), гэта значыць калі бакі дамовіліся, калі паміж наймальнікам і работнікам дасягнута пагадненне;

- у сувязі з абгрунтаванымі вытворчымі, арганізацыйнымі або эканамічнымі прычынамі наймальнік мае права ва ўстаноўленым парадку змяніць істотныя умовы працы, папярэдзіўшы аб гэтым работніка пісьмова, не пазней чым за адзін месяц.

Разам з тым, у сувязі з абгрунтаванымі прычынамі неспрыяльнага ўздзеяння эпідэміялагічнай сітуацыі на дзейнасць наймальніка неабходна пісьмовае папярэджанне не пазней чым за 1 каляндарны дзень.

  Пры пераходзе на дыстанцыйную працу падстаў для заключэння новага працоўнага дагавора няма, бо працоўная функцыя застаецца ранейшая, уносяцца змены ў працоўны дагавор шляхам заключэння дадатковага пагаднення да працоўнага дагавора.

  Пры спыненні працоўнага дагавора не патрабуецца асабістая прысутнасць работніка. Азнаёмленне работніка з загадам наймальніка аб спыненні працоўнага дагавора ажыццяўляецца шляхам абмену электроннымі дакументамі альбо пры асабістай прысутнасці работніка. Калі азнаёмленне работніка ажыццяўляецца шляхам абмену электроннымі дакументамі, наймальнік у дзень спынення працоўнага дагавора абавязаны накіраваць работнику, які выконвае дыстанцыйную працу, аформлены належным чынам

копію загаду на папяровым носьбіце заказным паштовым адпраўленнем з паведамленнем аб яго ўручэнні.

 

Намеснік начальніка аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Г.А.Галай