Аб комплексе прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення
З 25 лютага па 3 сакавіка 2019 года на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна аддзяленнем ДАІ аддзела ўнутраных спраў Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта будзе праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. У межах мерапрыемства будзе праводзіцца прафілактычная адпрацоўка населеных пунктаў раёна.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае грамадзян, якія з'яўляюцца відавочцамі альбо валодаюць інфармацыяй аб факце кіравання транспартным сродкам кіроўцам, які знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, паведаміць у аддзяленне ДАІ аддзела ўнутраных спраў Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта па тэлефоне 4 13 75 або 102.
ДАІ аддзела ўнутраных спраў
Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта