Аб матэрыяльнай адказнасці работнікаў  

У выніку ажыццяўлення нагляднай дзейнасці пракуратурай раёна неаднаразова выяўляліся факты парушэння патрабаванняў заканадаўства пры прыцягненні работнікаў да матэрыяльнай адказнасці.

У сувязі з чым, нагадваю, што матэрыяльная адказнасць работніка - гэта від юрыдычнай адказнасці, які прадугледжвае абавязак работніка кампенсаваць ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках, парадку і памеры шкоду, прычыненую наймальніку. Такім чынам, да матэрыяльнай адказнасці за шкоду, прычыненую арганізацыі, можа быць прыцягнуты толькі работнік, чыім супрацьпраўным вінаватым дзеяннем (альбо бяздзейнасцю) прычынена шкода пры выкананні ім працоўных абавязкаў.

Не мае значэння, ці знаходзіцца гэты работнік у працоўных адносінах з арганізацыяй, якой ён прычыніў шкоду, на момант кампенсацыі гэтай шкоды ці не.

Прыцягненне да матэрыяльнай адказнасці ў выглядзе кампенсацыі шкоды, прычыненай супрацьпраўнымі паводзінамі работніка, не залежыць ад прыцягнення гэтага работніка да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай, крымінальнай адказнасці за дзеянне або бяздзейнасць, якімі прычынена шкода.

Пры гэтым, работнік можа быць прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці пры адначасовай наяўнасці наступных умоў:

- шкоды, прычыненай наймальніку пры выкананні працоўных абавязкаў;

- супрацьпраўнасці паводзін (дзеяння або бяздзейнасці) работніка;

- прамой прычыннай сувязі паміж супрацьпраўнымі паводзінамі работніка і ўзніклай у наймальніка шкодай;

- віны работніка ў прычыненні шкоды.

Таксама варта адзначыць, што абавязак даказвання наяўнасці ўмоў матэрыяльнай адказнасці работніка (г.зн. шкоды, супрацьпраўнасці дзеяння работніка, прычыннай сувязі паміж імі) ускладаецца на наймальніка.

Намеснік пракурора
Бешанковіцкага раёна

юрыст 2 класаВ.В.Дойлідаў