Аб метадах барацьбы з золатачнікам
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2003 г. № 205-З «Аб раслінным свеце» (далей -Закон):
карыстальнікі зямельных участкаў у галіне абыходжання з аб'ектамі расліннага свету абавязаны ажыццяўляць у выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўствам, работы па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці раслін, пералік відаў якіх вызначаецца ў адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 26 Закона (абзац дзесяты часткі першай артыкула 9 Закона);
рэгуляванне распаўсюджвання і колькасці раслін павінна ажыццяўляцца спосабамі, якія забяспечваюць папярэджанне прычынення шкоды іншым аб'ектам расліннага свету і захаванасць асяроддзя іх вырастання (частка другая артыкула 26 Закона).
У адпаведнасці з падпунктам 4.3 пункта 4 Палажэння аб парадку правядзення мерапрыемстваў па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці відаў раслін, распаўсюджванне і колькасць якіх падлягаюць рэгуляванню", зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.12.2016 N 1002, у залежнасці ад займаемай раслінамі плошчы, шчыльнасці іх вырастання, ступені пагрозы жыццю і здароўю грамадзян, навакольнаму асяроддзю, колькасці месцаў іх вырастання вылучаюць наступныя спосабы рэгулявання распаўсюджвання і колькасці відаў раслін (за выключэннем дрэў і кустоў): ручны, механічны і хімічны.
Згодна з падпунктам 6.9.17 пункта 6 тэхнічнага кодэкса ўстаноўленай практыкі ТКП 17.05-03-2020 (33140) "Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Раслінны свет. Патрабаванні да правядзення работ па абмежаванні распаўсюджвання і колькасці інвазіўных раслін (баршчэўніка Сасноўскага, золатачніка канадскага, эхінацысціса лопасцевага і іншых інвазіўных раслін) рознымі метадамі", зацверджанага і ўведзенага ў дзеянне пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 16.07.2020 г. № 5-Т 17 аптымальнымі тэрмінамі для ўнясення гербіцыдаў для рэгулявання распаўсюджвання і колькасці золатачніка канадскага з'яўляюцца канец вясны – пачатак лета пры вышыні раслін да 30 см. Пры апрацоўцы высокіх раслін неабходна іх падкошванне і наступнае ўнясенне прэпаратаў.
Хімічны метад барацьбы з золатачнікам можа быць выкарыстаны ў канцы вясны-пачатку лета, а ў іншыя тэрміны толькі пасля яго скошвання (падкошвання). Такая тэхналогія дазволіць прадухіліць і мінімізаваць гібель пчол і іншых прадстаўнікоў энтамафауны ў летне-асенні перыяд.