Аб накіраванні грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі

Кіраўнік дзяржавы на нарадзе Савета Бяспекі падкрэсліў, што любы чалавек у краіне павінен адчуваць сябе абсалютна абароненым ад злачынстваў: без гэтага ні пра які прававы дабрабыт грамадства гаварыць не прыходзіцца. У прафілактыцы правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі, што злоўжываюць спіртнымі напіткамі, важную ролю адыгрывае іх прымусовая ізаляцыя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі для медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы. Прымусовая ізаляцыя ў лячэбна-працоўных прафілакторыях з'яўляецца мерай абмежавальнага характару, накіраванай на пераадоленне алкагольнай залежнасці, а таксама спосабам абароны правоў грамадзян, якія пакутуюць ад дзеянняў асоб, што злоўжываюць спіртнымі напіткамі. Згодна з палажэннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх» накіраванню ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі падлягаюць асобы, хворыя на хранічны алкагалізм, якія сваімі паводзінамі, звязанымі са злоўжываннем алкаголем, сістэматычна парушаюць грамадскі парадак, працоўную дысцыпліну або правы іншых грамадзян.

Кіраўнік дзяржавы на нарадзе Савета Бяспекі падкрэсліў, што любы чалавек у краіне павінен адчуваць сябе абсалютна абароненым ад злачынстваў: без гэтага ні пра які прававы дабрабыт грамадства гаварыць не прыходзіцца.

У прафілактыцы правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі, што злоўжываюць спіртнымі напіткамі, важную ролю адыгрывае іх прымусовая ізаляцыя ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі для медыка-сацыяльнай рэадаптацыі з абавязковым прыцягненнем да працы.

Прымусовая ізаляцыя ў лячэбна-працоўных прафілакторыях з'яўляецца мерай абмежавальнага характару, накіраванай на пераадоленне алкагольнай залежнасці, а таксама спосабам абароны правоў грамадзян, якія пакутуюць ад дзеянняў асоб, што злоўжываюць спіртнымі напіткамі.

Згодна з палажэннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх» накіраванню ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі падлягаюць асобы, хворыя на хранічны алкагалізм, якія сваімі паводзінамі, звязанымі са злоўжываннем алкаголем, сістэматычна парушаюць грамадскі парадак, працоўную дысцыпліну або правы іншых грамадзян.

У лячэбна-працоўныя прафілакторыі могуць накіроўвацца грамадзяне, хворыя на хранічны алкагалізм, якія на працягу года тры і больш разоў прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне адміністрацыйных правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення, былі папярэджаны аб магчымасці накіравання ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі і на працягу года пасля дадзенага папярэджання прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне адміністрацыйнага правапарушэння ў стане алкагольнага ап'янення. А таксама грамадзяне, абавязаныя кампенсаваць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, якія двойчы на працягу года парушылі працоўную дысцыпліну па прычыне ўжывання алкагольных напіткаў, у сувязі з гэтым былі папярэджаны аб магчымасці накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый і на працягу года пасля дадзенага папярэджання парушылі працоўную дысцыпліну па прычыне ўжывання алкагольных напіткаў.

Пытаннямі выяўлення такіх асоб, падрыхтоўкай матэрыялаў для іх

накіраванні ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, выкананнем адпаведных рашэнняў судоў займаюцца органы ўнутраных спраў.

Ці пакутуе грамадзянін на хранічны алкагалізм, ці мае патрэбу ў прымусовай ізаляцыі і ў медыка-сацыяльнай рэадаптацыі, ці мае захворванні, якія перашкаджаюць яго накіраванню ў лячэбна-працоўны прафілакторый, устанаўліваюць спецыяльныя медыцынскія камісіі, створаныя ў арганізацыях аховы здароўя.

Рашэнні аб накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый прымаюць суды.

Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзена абагульненне судова-пракурорскай практыкі па справах дадзенай катэгорыі, вынікі якога разгледжаны на сумесным пасяджэнні калегіі пракуратуры вобласці і прэзідыума Віцебскага абласнога суда.

Вывучэнне грамадзянскіх спраў паказала, што ў асноўным у лячэбна-працоўныя прафілакторыі накіроўваюцца непрацуючыя мужчыны старэйшыя за 40 гадоў і жанчыны ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, абавязаныя кампенсаваць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

Указанымі грамадзянамі здзяйсняліся, як правіла, такія адміністрацыйныя правапарушэнні, як дробнае хуліганства, распіццё спіртных напояў у грамадскім месцы, з'яўленне ў грамадскім месцы або на працы ў стане алкагольнага ап'янення. Часта ад іх дзеянняў пакутуюць члены сям'і, блізкія людзі, суседзі, а таксама староннія грамадзяне. Пастаяннае п'янства негатыўна адбіваецца на матэрыяльным дабрабыце сям'і.

Некаторыя асобы, трапляючы ў поле зроку праваахоўных і судовых органаў, прадпрымалі спробы да пазбаўлення ад алкагольнай залежнасці шляхам увядзення адпаведных прэпаратаў, кадыроўкі. Разам з тым, гэтыя меры не з'яўляюцца безумоўнай падставай для адмовы ў накіраванні ў лячэбна-працоўны прафілакторый, паколькі, акрамя гэтага, у чалавека павінна быць ўстойлівая рэмісія - устрыманне ад ужывання спіртных напояў на працягу года, належныя паводзіны ў побыце, на працы, якія сведчаць аб намеры весці цвярозы лад жыцця.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь таксама адзначыў, што прымаемыя праваахоўнымі органамі меры па папярэджанні і спыненні насілля ў сям'і, бытавой злачыннасці недастатковыя. У сувязі з гэтым усім зацікаўленым ведамствам, у асаблівасці органам унутраных спраў, варта праводзіць наступальную работу ў дадзеным напрамку. Своечасова выяўляць асоб, схільных да злоўжывання спіртнымі напоямі і здзяйснення правапарушэнняў, прымаць у дачыненні да іх прадугледжаныя заканадаўствам прафілактычныя меры, у тым ліку ў выглядзе накіравання ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі, у мэтах мінімізацыі магчымых негатыўных наступстваў ад іх дзеянняў, а таксама абароны правоў іншых грамадзян.

Пракурор аддзела па наглядзе

за адпаведнасцю закону судовых

пастаноў па грамадзянскіх справах                                       І. Таўтын