Аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства, накіраванага на супрацьдзеянне экстрэмізму

Экстрэмізм па-ранейшаму з'яўляецца найнебяспечнай з'явай сучаснага грамадства, якая стварае пагрозу асновам канстытуцыйнага ладу, нацыянальнай бяспецы дзяржавы.
Менавіта таму зацікаўленымі службамі, суб'ектамі прафілактыкі на пастаяннай аснове прымаюцца меры, накіраваныя на выяўленне і недапушчэнне такіх праяў.
У апошні час на тэрыторыі раёна пачасціліся выпадкі распаўсюджвання ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт у розных сацыяльных сетках у свабодным доступе інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, у сувязі з чым тлумачу.
У сілу патрабаванняў арт.арт.19, 22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму» распаўсюджванне, публічная дэманстрацыя экстрэмісцкіх матэрыялаў, іх выраб, выданне, захоўванне і перавозка ў мэтах распаўсюджвання забараняюцца, за ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці грамадзяне нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Згодна з ч.1 арт.3614 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вербоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне,а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці – караюццаабмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў са штрафам або без штрафу.
У выпадку распаўсюджвання, публічнай дэманстрацыі экстрэмісцкіх матэрыялаў, іх вырабу, выдання, захоўвання і перавозкі ў мэтах распаўсюджвання ў залежнасці ад характару дадзеных матэрыялаў прадугледжана крымінальная адказнасць.
Так, арт.361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь устаноўлена адказнасць за публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве, або здзяйсненню акту тэрарызму або дыверсіі, або ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйсненню іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў са штрафам або без штрафу.
За тыя ж дзеянні, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт, – прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад чатырох да дванаццаці гадоў са штрафам або без штрафу.
Пры гэтым згодна з ч.2 арт.50 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за названыя вышэй злачынствы памер штрафу ўстанаўліваецца ў межах ад пяцісот да пяцідзесяці тысяч базавых велічынь.
У адпаведнасці з ч.1 арт.368 КК прадугледжана адказнасць за публічную абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаваннесвабоды на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Артыкулам 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за абразу прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненую ў публічным выступленні, альбо ў друкаваным або публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт (штраф, або арышт, або абмежаванне свабоды на тэрмін да трох гадоў са штрафам, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін са штрафам).
Заўвага: спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў размешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (http://mininform.gov.by/). Намеснік пракурора Бешанковіцкага раёна малодшы саветнік юстыцыі В.В.Дойлідаў