Аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства, накіраванага на процідзеянне экстрэмізму

Напярэдадні выбарчай кампаніі пракуратура Бешанковіцкага паўторна тлумачыць аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства, накіраванага на процідзеянне экстрэмізму.
Так, у сілу патрабаванняў арт.арт.19, 22 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні экстрэмізму» распаўсюджванне, публічная дэманстрацыя экстрэмісцкіх матэрыялаў, іх выраб, выданне, захоўванне і перавозка ў мэтах распаўсюджвання забараняюцца, за ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці грамадзяне нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.
Артыкулам 19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях устаноўлена адказнасць за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць, а роўна выраб, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі.
Акрамя гэтага, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі цягне накладанне
За ажыццяўленне экстрэмісцкай дзейнасці таксама прадугледжана крымінальная адказнасць.
Згодна з ч.1 арт.3614 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вербоўка, іншае ўцягванне асобы ў экстрэмісцкую дзейнасць, навучанне, а роўна іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці – караюцца абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў са штрафам або без штрафу.
У выпадку распаўсюджвання, публічнай дэманстрацыі экстрэмісцкіх матэрыялаў, іх вырабу, выдання, захоўвання і перавозкі ў мэтах распаўсюджвання ў залежнасці ад характару дадзеных матэрыялаў прадугледжана крымінальная адказнасць.
Так, арт.361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь устаноўлена адказнасць за публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або дзяржаўнай здрады, або здзяйснення акту тэрарызму або дыверсіі, або ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў са штрафам або без штрафу.
Заклікі, звернутыя да замежнай дзяржавы, замежнай або міжнароднай арганізацыі, здзейсніць дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў са штрафам або без штрафу.
За тыя ж дзеянні, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт, – прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад чатырох да дванаццаці гадоў са штрафам або без штрафу.
Пры гэтым згодна з ч.2 арт.50 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за названыя вышэй злачынствы памер штрафу ўстанаўліваецца ў межах ад пяцісот да пяцідзесяці тысяч базавых велічынь.
У адпаведнасці з ч.1 арт.130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай або іншай сацыяльнай прыналежнасці, – караюцца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
Часткай 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за публічную абразу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін).
Артыкулам 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь устаноўлена адказнасць за абразу прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, учыненую ў публічным выступленні, альбо ў друкаваным або публічна дэманстраваным творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт (штраф, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў са штрафам, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін са штрафам).
Заўвага: спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў размешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (http://mininform.gov.by/).
Намеснік пракурора Бешанковіцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі В.В.Дойлідаў