Аб падпісцы на часопіс «Родная прырода»
Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што адкрыта падпіска на часопіс «Родная прырода».
Выданне прысвечана прыродзе Беларусі ва ўсёй яе разнастайнасці. У цэнтры ўвагі не толькі ўнікальныя прыродныя ландшафты, жывёльны і раслінны свет, але і ўсе аспекты, якія тычацца аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Выданне аб'ектыўна інфармуе насельніцтва па пытаннях, якія выклікаюць вялікі грамадскі рэзананс. Часопіс выдаецца штомесяц на беларускай і рускай мовах.
”Родная прырода“ – гэта таксама прыгожы ”прыродны“ фотаальбом: на старонках выдання публікуюцца лепшыя фотаздымкі жывёльнага і расліннага свету ад прафесіяналаў і аматараў.
Аформіць падпіску можна ў аддзяленнях РУП ”Белпошта“, УП «Белсаюздрук», на сайтах «Выдавецкага дома «Звязда», РУП ”Белпошта“, праз сістэму ”Belpressa.by“, можна таксама аформіць PDF-падпіску.
Падпісныя індэксы: 74926 – для індывідуальных падпісчыкаў; 749262 – для ведамасных падпісчыкаў.