Аб партале рэйтынгавай ацэнкі
4 красавіка 2025
Аб партале рэйтынгавай ацэнкі
З мэтай забеспячэння празрыстага і аб'ектыўнага механізму ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці арганізацый у Рэспубліцы Беларусь створаны і функцыянуе партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, які даступны ў сетцы Інтэрнэт па адрасе: якасць-паслуг.бел.
Каб ацаніць працу арганізацыі, неабходна запоўніць анкету, націснуўшы кнопку "Ацаніць", у профілі гэтай арганізацыі. Пры гэтым арганізацыю на партале можна знайсці любым зручным для карыстальніка чынам:
- з дапамогай пошукавага радку
- у пераліку арганізацый
- на карце (раздзел "Рэйтынг")
- па сферах жыццядзейнасці і катэгорыях.