АБ ПРАВІЛАХ БЯСПЕКІ РАТАВАЛЬНІКА ДЛЯ ДАШКОЛЬНІКАЎ
У рамках акцыі «Вакацыі без дыму і агню» ў Бешанковіцкім раёне праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна. Першы намеснік начальніка Бешанковіцкага РАНС наведаў Вярхоўскі дзіцячы сад.
З малымі была праведзена прафілактычная гутарка аб правілах бяспекі, падчас якой яны вывучылі асноўныя правілы паводзін падчас пажару і надзвычайных сітуацый, а таксама даведаліся, да якіх наступстваў можа прывесці дзіцячая свавольства. Ратавальнік у гульнявой форме разам з дзецьмі замацаваў атрыманыя веды, а за актыўны ўдзел малышы атрымалі памятныя прызы.