Аб прадстаўленні дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-адходы (Мінпрыроды) у 2025 годзе

30 студзеня 2025 г. – тэрмін прадстаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-адходы (Мінпрыроды) «Справаздача аб абыходжанні з адходамі вытворчасці» за 2024 год.

Юрыдычныя асобы, адасобленыя падраздзяленні юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з абыходжаннем з адходамі вытворчасці (акрамя юрыдычных асоб, адасобленых падраздзяленняў юрыдычных асоб, у якіх утвараюцца толькі адходы вытворчасці, падобныя да адходаў жыццядзейнасці насельніцтва, адходы паперы і кардона ад канцылярскай дзейнасці і справаводства, адходы ўпаковачнай паперы, кардона, гафракартона незабруджаныя, люмінесцэнтныя трубкі адпрацаваныя, кампактныя люмінесцэнтныя лямпы (энергозберагальныя) адпрацаваныя, ртутныя лямпы адпрацаваныя, пры агульным аб'ёме такіх адходаў 50 і менш тон у год) падаюць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць 1-адходы (Мінпрыроды) рэспубліканскаму навукова-даследчаму унітарнаму прадпрыемству «Беларускі навукова-даследчы цэнтр «Экалогія» у выглядзе электроннага дакумента.

Форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-адходы (Мінпрыроды) і ўказанні па яе запаўненні зацверджаны пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30.09.2022 № 90 «Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-адходы (Мінпрыроды) «Справаздача аб абыходжанні з адходамі вытворчасці» і ўказанняў па яе запаўненні».

Указанай пастановай ад 06.11.2024 унесены змяненні, у адпаведнасці з якімі ў справаздачы 1-адходы (Мінпрыроды) не адлюстроўваюцца даныя аб аб'ёмах:

радыеактыўных адходаў, адходаў, забруджаных радыеаклідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ніжэй за ўзровень, устаноўлены нарматыўнымі прававымі актамі, у тым ліку тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, для радыеактыўных адходаў;

адходаў выбуховых рэчываў і матэрыялаў;

генна-інжынерных арганізмаў, аднесеных да адходаў;

прадуктаў жывёльнага паходжання, аднесеных да адходаў;

лома і адходаў, якія змяшчаюць каштоўныя металы і (або) каштоўныя камяні;

лома і адходаў чорных і каляровых металаў, за выключэннем тых, што адносяцца да адходаў 1 — 3 класаў небяспекі;

адходаў спажывання.

Прадастаўленне справаздачы ў электронным выглядзе ажыццяўляецца з дапамогай спецыялізаванага праграмнага забеспячэння з выкарыстаннем сертыфіката адкрытага ключа (сродак электронна-лічбавага подпісу ДзярСУАП), выдадзенага ў Дзяржаўнай сістэме кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт belstat.gov.by.

За непрадстаўленне такой справаздачнасці, а таксама прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці або несвоечасовае прадстаўленне, у адпаведнасці з часткай 3 артыкула 24.12. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе накладання штрафу, у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь.