Аб прыняцці дадатковых мер па стабілізацыі аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі раёна

На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна за 9 месяцаў 2019 г. непаўналетнімі здзейснена 4 злачынствы (адзначаецца рост злачыннасці + 100 % да ўзроўню мінулага года). Тры злачынствы з чатырох здзейснены навучэнцамі УА «Ульскі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л.М. Даватара», у сувязі з чым пракуратурай раёна сумесна з камісіяй па справах непаўналетніх і аддзелам па адукацыі праведзена праверка прычын і ўмоў, якія спрыялі здзяйсненню злачынстваў, эфектыўнасці прафілактычнай работы з навучэнцамі дадзенай установы адукацыі.

Вынікі праведзенай праверкі разгледжаны 29 кастрычніка 2019 г. на аператыўнай нарадзе пры пракуроры раёна Старчанка А.А. з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Заблоцкага М.А., намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Буйлавай А.А., спецыяліста аддзела па адукацыі Сафонавай А.Л., інспектара ІСН Бешанковіцкага РАУС Адамовіча А.С., намесніка дырэктара УА «Ульскі дзяржаўны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л.М. Даватара» Пясецкага В.В.

Па выніках аператыўнай нарады распрацаваны комплекс дадатковых мер па стабілізацыі аператыўнай абстаноўкі. У адрас ліцэя падрыхтавана адпаведнае прадстаўленне.

Памочнік пракурора раёна

юрыст 1 класа А.Л. Кабачэўская