аб прыняцці мер па забеспячэнні бяспекі аб'ектаў гандлю Бешанковіцкага раёна

У лютым 2021 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі гандлёвага магазіна (г.п. Бешанковічы вул. Маладзёжная, 1А) прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства «КАРАВАЙторг» (юрыдычны адрас – г.п. Бешанковічы вул. Маладзёжная, 23 кв.32) (кіраўнік суб'екта гаспадарання – Зюлькова Наталля Алегаўна).
Пры правядзенні маніторынгу вышэйназванага суб'екта гаспадарання выяўлены парушэнні патрабаванняў тэхнічных нарматыўна – прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі:
будынак магазіна не абсталяваны аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі з вывадам сігналу аб спрацоўванні апавяшчальнікаў на фасад будынка;
не распрацавана агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы;
не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, не праводзяцца проціпажарныя інструктажы, навучанне работнікаў мерам пажарнай бяспекі;
адсутнічае стэнд з інфармацыяй аб пажарнай бяспецы;
у падсобным памяшканні будынка магазіна дапускаецца эксплуатацыя бытавога халадзільнага абсталявання без эксплуатацыйнай дакументацыі на яго;
дапускаецца эксплуатацыя шафы халадзільнай камбінаванай са скасаваным тэрмінам эксплуатацыі, прадугледжаным эксплуатацыйнай дакументацыяй на яе (больш за 10 гадоў);
свяцільні ў падсобным памяшканні эксплуатуюцца не ў адпаведнасці з эксплуатацыйнай дакументацыяй на іх (адсутнічаюць ахоўныя плафоны);
план эвакуацыі людзей пры пажары выкананы не ў адпаведнасці з зацверджанай формай, якая вызначаецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях;
эвакуацыйныя выхады не пазначаны ўказальнымі знакамі пажарнай бяспекі, прадугледжанымі тэхнічнымі нарматыўныміправавымі актамі;
замкі на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі (знешнія эвакуацыйныя дзверы (уваходныя), дзверы тамбур-шлюза), не забяспечваюць магчымасці іх свабоднага адчынення знутры без ключа;
першасныя сродкі пажаратушэння (вогнетушыцелі) знаходзяцца ў няспраўным і нерабочым стане (эксплуатуюцца са скончаным тэрмінам перазарадкі, без шлангаў).
Пры правядзенні маніторынгу праведзены інструктаж аб мерах пажарнай бяспекі з абслугоўваючым персаналам (праінструктавана 2 чалавекі).

Кіраўніку суб'екта гаспадарання былі ўручаны рэкамендацыі, устаноўлены тэрміны выканання прапанаваных супрацьпажарных мерапрыемстваў і прадастаўленне інфармацыі ў Бешанковіцкі РАНС для ажыццяўлення кантролю за выкананнем прапанаваных супрацьпажарных мерапрыемстваў.
Бешанковіцкі РАНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі і іншыя службовыя асобы арганізацый у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі абавязаны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.

Першы намеснік начальніка
Бешанковіцкага РАНС
У.У.Рабенка