Аб прыняцці мер па забеспячэнні бяспекі аб'ектаў гандлю Бешанковіцкага раёна

У красавіку – маі 2021 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены кантрольныя мерапрыемствы (паўторныя маніторынгі) па выкананні заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства «КАРАВАЙгандаль» (юрыдычны адрас – г.п. Бешанковічы вул. Маладзёжная, 23 кв.32) (кіраўнік суб'екта гаспадарання – Зюлькова Наталля Алегаўна), прыватнага гандлёвага унітарнага прадпрыемства «АЎТАКАБ» (юрыдычны адрас – г.п. Бешанковічы вул. Інтэрнацыянальная, 42) (кіраўнік суб'екта гаспадарання – Карпека Ігар Аляксандравіч).

У ходзе праведзенай працы ўстаноўлена, што кіраўнікамі вышэйназваных суб'ектаў гаспадарання прыняты меры па ліквідацыі прапанаваных да выканання проціпажарных мерапрыемстваў, у тым ліку будынкі магазінаў абсталяваны аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі з вывадам сігналу аб спрацоўванні апавяшчальнікаў на фасад будынка, арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, не праводзяцца проціпажарныя інструктажы, навучанне работнікаў мерам пажарнай бяспекі.

Кіраўнікі суб'ектаў гаспадарання паставіліся з поўнай адказнасцю да выканання рэкамендацый органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду і прывядзення аб'ектаў у пажарабяспечны стан.

Бешанковіцкі РАНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі і іншыя службовыя асобы арганізацый у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі абавязаны забяспечваць пажарную бяспеку і проціпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.

Першы намеснік начальніка
Бешанковіцкага РАНС

У.У.Рабенка