Аб прыняцці мер па забеспячэнні бяспекі інтэрнатаў Бешанковіцкага раёна

Бешанковіцкім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях прымаюцца меры па забеспячэнні кантролю за пажарнай бяспекай інтэрнатаў, уключаючы пытанні супрацьпажарнага рэжыму і ўтрымання ў спраўным стане сістэм пажарнай аўтаматыкі, якая з'яўляецца адным з найбольш эфектыўных спосабаў выяўлення пажару на пачатковай стадыі яго развіцця.
У бягучым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося два пажары ў будынках інтэрнатаў (за 2019 год – 8 пажараў, 2020 год – 3 пажары).
Працаздольнасць і спраўнасць сістэм аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі і апавяшчэння людзей аб пажары спрыялі своечасоваму выяўленню, паведамленню і прыняццю мер па ліквідацыі пажару на ранняй стадыі, а таксама эвакуацыі і выратаванню людзей.
Бешанковіцкім РОНС у кастрычніку 2020 – студзені 2021 года былі праведзены маніторынгі стану пажарнай бяспекі інтэрнатаў Бешанковіцкага раёна. У ходзе маніторынгу асаблівая ўвага звярталася на працаздольнасць і спраўнасць сістэм пажарнай аўтаматыкі і апавяшчэння людзей аб пажары, а таксама якасць іх тэхнічнага абслугоўвання, выкананне супрацьпажарнага рэжыму на задзейнічаных аб'ектах, утрыманне шляхоў эвакуацыі, эвакуацыйных выхадаў, арганізацыю навучання дзяжурнага персаналу, наяўнасць і спраўнасць першасных сродкаў пажаратушэння.
У той жа час пры правядзенні маніторынгаў інтэрнатаў былі выяўлены парушэнні патрабаванняў тэхнічных нарматыўна-прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі.
Найбольш праблемным на сённяшні дзень застаецца стан пажарнай бяспекі інтэрната УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» (дырэктар – Слівец І.Г.), дзе не забяспечаны бяспечныя ўмовы пражывання грамадзян, а менавіта:
не праводзіцца азнаямленне грамадзян, якія прыбываюць

сігналізацыя і эвакуацыйныя выхады не пазначаны ўказальнікамі пажарнай бяспекі;

пры выбарачнай праверцы спраўнасці аўтаномных пажарных

датчыкаў выяўлена, што яны знаходзяцца ў няспраўным стане, альбо зняты;

калідоры інтэрнатаў не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння;

у жылых памяшканнях дапускаецца эксплуатацыя бытавых халадзільнікаў без эксплуатацыйнай дакументацыі на іх (тэрмін больш за 15 гадоў);

замкі на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі, не забяспечваюць магчымасці іх свабоднага адчынення знутры без ключа;

на шляхах эвакуацыі першага паверха ў дзвярных праёмах адсутнічаюць прадугледжаныя канструкцыяй дзвярныя палотны;

у лесвічных клетках адсутнічаюць прадугледжаныя канструкцыяй аконнага блока ручкі для адчынення фрамуг.

У інтэрнаце КУСП «Бешанковіцкая ПМК – 41» (дырэктар – Пашэлюк С.М.) не выкананы наступныя супрацьпажарныя мерапрыемствы:

у жылых памяшканнях не вывешаны памяткі з патрабаваннямі правілаў пажарнай бяспекі для пражываючых і дзеяннямі на выпадак узнікнення пажару;

калідоры інтэрнатаў не забяспечаны першаснымі сродкамі пажаратушэння;

замок на дзвярах, размешчаны на шляхах эвакуацыі, не забяспечвае магчымасці яго свабоднага адчынення знутры без ключа;

не забяспечана прывядзенне ў спраўны стан вонкавай пажарнай лесвіцы.

У інтэрнатах УА «Улльскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л.М.Даватара» (дырэктар – Пашкевіч А.А.) выяўлены наступныя парушэнні ТНПА:

не забяспечана магчымасць свабоднага адчынення знутры без ключа замкаў на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі інтэрната №2;

не забяспечана працаздольнасць сродкаў супрацьпажарнай абароны інтэрната №2;

дапускаецца эксплуатацыя электрычнай пліты для прыгатавання ежы, устаноўленай у памяшканні кухні другога паверха інтэрната №1, звыш тэрміну службы, устаноўленага эксплуатацыйнай дакументацыяй на яе.

Усім кіраўнікам суб'ектаў гаспадарання былі

уручаны рэкамендацыі, устаноўлены тэрміны выканання прапанаваных супрацьпажарных мерапрыемстваў і прадастаўленне інфармацыі ў Бешанковіцкі РАНС для ажыццяўлення кантролю за выкананнем прапанаваных супрацьпажарных мерапрыемстваў.
Гэтае пытанне было разгледжана 9 лютага 2021 года на рабочай нарадзе ў старшыні Бешанковіцкага райвыканкама з заслухоўваннем кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання аб прынятых
мерах па прывядзенні інтэрнатаў у пажарабяспечны стан. Кіраўнікам вышэйназваных суб'ектаў было ўказана на строгае выкананне патрабаванняў ТНПА і забеспячэнне бяспечных умоў пражывання грамадзян, Бешанковіцкаму РАНС узяць на кантроль устраненне выяўленых парушэнняў патрабаванняў ТНПА.
Бешанковіцкі РАНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі і іншыя службовыя асобы арганізацый у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі абавязаны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.
Першы намеснік начальніка
Бешанковіцкага РАНС
У.У.Рыбянок