Аб прафілактыцы правапарушэнняў і парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў устаноў адукацыі – пракуратурай раёна праведзены наглядныя мерапрыемствы.
Пракуратурай раёна ў ходзе ажыццяўлення маніторынгу інтэрнэт-сайтаў устаноў адукацыі Бешанковіцкага раёна выяўлены парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў.
Аднай з мэт стварэння і функцыянавання інтэрнэт-сайтаў, з'яўляецца садзейнічанне грамадзянам Рэспублікі Беларусь у рэалізацыі іх правоў і законных інтарэсаў, а таксама своечасовае забеспячэнне грамадзян і юрыдычных асоб поўнай і дакладнай інфармацыяй.
Інфармацыя размяшчаецца на інтэрнэт-сайтах з улікам патрабаванняў актуальнасці, аператыўнасці, дакладнасці і цэласнасці, выразнасці структурызацыі, даныя павінны быць размеркаваны па тэматычных рубрыках (раздзелах, падраздзелах).
У парушэнне патрабаванняў заканадаўства на афіцыйных інтэрнэт-сайтах ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы» (1beshenkovichi.schools.by), ДУА «Сярэдняя школа №2 г.п.Бешанковічы» (sh2beshenkovichi.schools.by), ДУА «Бачэйкаўская сярэдняя школа» (bocheik.schools.by), ДУА «Астровенскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» (ostrovno.schools.by), ДУА «Ржаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» (rjavka.schools.by), ДУА «Ульская сярэдняя школа» (ulla.schools.by), ДУА «Каранеўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» (korenevskaya.schools.by), ДУДА «Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі» (cdim-besh.schools.by) адсутнічае спецыяльная рубрыка «Электронныя звароты».
Згодна з дзеючым заканадаўствам, інфармацыя, размешчаная на інтэрнэт-сайтах павінна валодаць неабходнай глыбінёй зместу і рэгулярна абнаўляцца (не радзей за адзін раз на тыдзень), а інфармацыя аб навінах – таксама датавацца.
Аднак, у ходзе маніторынгу было ўстаноўлена, што не ўсе ўстановы адукацыі размяшчаюць інфармацыю аб навінах не радзей за адзін раз на тыдзень.
Аналагічныя парушэнні дапускаюцца і на інтэрнэт-сайтах дашкольных устаноў адукацыі.
Між тым, інтэрнэт-сайт гэта візітная картка ўстановы адукацыі. Наяўнасць якаснага сайта школы з'яўляецца прыкметай яе статусу і прагрэсіўнасці. Пры дапамозе інтэрнэт-сайта можна данесці аб характарных рысах установы адукацыі, яго вартасцях, дасягненнях. Інтэрнэт-сайт служыць для аказання дапамогі бацькам у пошуку добрай навучальнай установы для свайго дзіцяці, а таксама з'яўляецца важным інфармацыйным крыніцай для навучэнцаў і іх бацькоў.
Нягледзячы на прастату размяшчэння інфармацыі, ва ўстановах адукацыі не задзейнічаюцца магчымасці інтэрнэт-сайтаў у мэтах інфармавання навучэнцаў і іх бацькоў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў, проціпраўных паводзін у падлеткавым асяроддзі.
Па выяўленых парушэннях дзеючага заканадаўства прыняты меры пракурорскага рэагавання (унесена прадстаўленне ў аддзел па адукацыі Бешанковіцкага райвыканкама).
Па стане на 31.03.2020 выяўленыя парушэнні ўхілены, 6 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, з боку аддзела па адукацыі прыняты прафілактычныя меры, забяспечана магчымасць падачы электронных зваротаў.
Памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа
С.А. Кір'янаў
[if gte mso 9]> 800x600 Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE MicrosoftInternetExplorer4 <![endif]