Аб здарэнні з аўтамабільным кранам

У бягучым годзе ў Рэспубліцы Беларусь пры эксплуатацыі грузапад'ёмных кранаў адбылося 16 надзвычайных здарэнняў, у тым ліку 8 няшчасных выпадкаў, 2 з якіх са смяротным зыходам.
У мэтах прадухілення здарэнняў з грузапад'ёмнымі кранамі накіроўваем інфармацыю для давядзення яе ўладальнікам кранаў.
У в.Есіпава Рудня Малааўцюкоўскага с/с Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці 2 кастрычніка 20не прызначаны асобы, адказныя за ўтрыманне грузападымальнага крана ў спраўным стане, асобы, адказныя за бяспечнае правядзенне работ грузападымальнымі кранамі, якія прайшлі неабходную падрыхтоўку і праверку ведаў у галіне прамысловай бяспекі;
работы на кране выконваў машыніст крана (кранаўшчык), які не прайшоў праверку ведаў у галіне прамысловай бяспекі;
стропоўку грузаў ажыццяўлялі работнікі, якія не прайшлі неабходную падрыхтоўку і праверку ведаў у галіне прамысловай бяспекі;
на аўтамабільны грузападымальны кран адсутнічае пашпарт;
работы вяліся пры адсутнасці праекта вытворчасці работ.