Аб вытворчым траўматызме
27.02.2019 Паводле аператыўных звестак Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у арганізацыях Віцебскай вобласці па стане на 25.02.2019 года адбылося 4 смяротныя няшчасныя выпадкі, звязаныя з вытворчасцю, у выніку ўздзеяння на работнікаў небяспечных вытворчых фактараў.
У двух выпадках работнікі загінулі пры выкананні работ па лесанарыхтоўцы – выкананне валкі дрэў на лесасецы. Загінулыя з'яўляліся работнікамі Дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў Віцебскай вобласці, падпарадкаваных Міністэрству лясной гаспадаркі. (за аналагічны перыяд 2018 года смяротныя няшчасныя выпадкі не зарэгістраваны).
Даведачна:
За перыяд 2018 года ў арганізацыях лесагаспадарчых устаноў Віцебскай вобласці таксама быў зарэгістраваны 1 няшчасны выпадак са смяротным зыходам (па віне самога пацярпелага) і 2 выпадкі, якія пацягнулі цяжкія вытворчыя траўмы (у адным са выпадкаў устаноўлена віна службовых асоб).Няшчасныя выпадкі са смяротным зыходам у 2019 годзе ў арганізацыях лесагаспадарчых устаноў Віцебскай вобласці адбыліся пры наступных абставінах:
- 07.02.2019 няшчасны выпадак адбыўся з вальшчыкам лесу ДЛГУ "Полацкі лясгас" пры выкананні ім работы па валцы лесу ў 28 квартале Юравіцкага лясніцтва. Работник атрымаў смяротную траўму ў выніку падзення раней спілаванай сасны, якая завісла на кроне спілоўванага ім дрэва.
- 15.02.2019 няшчасны выпадак адбыўся з лясніком ДЛГУ "Аршанскі лясгас". Пры правядзенні лесанарыхтоўчых работ у 18 квартале Балбасаўскага лясніцтва ДЛГУ "Аршанскі лясгас", ляснік зайшоў у небяспечную зону валкі дрэў і атрымаў смяротную траўму ў выніку падзення на яго спілаванага дрэва.
У
на дадзены момант па няшчасных выпадках праводзяцца спецыяльныя расследаванні, па фактах дадзеных выпадкаў не выключаны парушэнні, як з боку саміх пацярпелых, так і з боку службовых асоб арганізацыі, прычыны і асобы, якія дапусцілі парушэнні патрабаванняў дзеючага заканадаўства, устанаўліваюцца.
Аналіз матэрыялаў завершаных спецыяльных расследаванняў няшчасных выпадкаў з цяжкімі наступствамі, якія адбыліся ў 2018 годзе ў дадзеных арганізацыях Віцебскай вобласці сведчыць аб тым, што прычынамі няшчасных выпадкаў з'яўляюцца як парушэнні, звязаныя з парушэннем элементарных патрабаванняў пры правядзенні лесасечных работ, так і парушэнні патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца пры правядзенні лесасечных работ.
падпарадкаваным Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам запатрабаваць ад кіраўнікоў падпарадкаваных (размешчаных на падпарадкаванай тэрыторыі) арганізацый:
1. Забяспечыць на месцах (у арганізацыях) выкананне як работнікамі, так і службовымі асобамі патрабаванняў бяспекі пры ажыццяўленні лесасечных работ, якія рэгламентаваны Міжгаліновымі правіламі па ахове працы ў лясной, дрэваапрацоўчай прамысловасці і ў лясной гаспадарцы, зацверджанымі пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Мінлясгаса ад 30.12.2008 № 211/39 (далей – Правілы), лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі.
- да выканання лесасечных работ дапускаць асоб не маладзейшых за 18 гадоў, якія прайшлі ў устаноўленым парадку медыцынскія агляды, навучанне бяспечным метадам і прыёмам працы, інструктаж, стажы
- у період вытворчасці лесасечных работ забяспечыць выкананне ўсіх патрабаванняў бяспекі ў частцы выканання падрыхтоўчых работ (падрыхтоўка лесасекі даэксплуатацыю;
- забяспечыць спраўны стан аўтатрактарнай тэхнікі (абсталявання), што выкарыстоўваецца для трэлёўкі лесаматэрыялаў, раскарчавання і расчысткі плошчаў;
- дапускаць да эксплуатацыі дрэваапрацоўчага абсталявання асоб адпаведнай прафесіі і кваліфікацыі, якія прайшлі навучанне, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў працаўнікоў па пытаннях аховы працы, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2008 г. № 175 (са змяненнямі і дапаўненнямі);
- не дапускаць эксплуатацыю дрэваапрацоўчага абсталявання без ахоўных прылад, якія выключаюць у працэсе працы дотык чалавека да рухомых элементаў і рэжучага інструмента; вылет рэжучага інструмента або яго элементаў; выкідванне рэжучым інструментам апрацоўваемых нарыхтовак і адходаў; магчымасць выхаду за ўстаноўленыя межы рухомых частак станка (карэтак, салазак
ахоўнымі адкіднымі і лёгказдымнымі прыладамі, надзейна дзеючымі тармазнымі сістэмамі, якія забяспечваюць спыненне гэтых працоўных органаў не больш чым праз 6 сек. з моманту выключэння іх рухавікоў пры зняцці кожуха агароджы або націсканні кнопкі «Стоп»;
- забяспечыць распрацоўку тэхналагічнай дакументацыі на працэсы апрацоўкі піламатэрыялаў на дрэваапрацоўчым абсталяванні і інструкцый па ахове працы для адпаведных прафесій і відаў работ;
- не дапускаць да працы (адхіляць ад працы) асоб у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап'янення, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку медыцынскі агляд, навучанне, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, якія не выкарыстоўваюць неабходныя сродкі індывідуальнай абароны;
- забяспечыць якаснае правядзенне перыядычнага кантролю за станам аховы працы на працоўных месцах у адпаведнасці з Тыпавой інструкцыяй аб правядзенні кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыі, зацверджанай пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2003 г. № 159.
Віцебскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.
Віцебскі аблвыканкам