22-я міжнародная выстава ”ТэхІннаПраM 2019“

Праводзіцца пад патранажам Урада Рэспублікі Беларусь.

Выстава уключае тры тэматычныя раздзелы:            Падрабязней
- Прамысловае абсталяванне, тэхналогіі і прадукцыя 
- Індустрыя 4.0 – лічбавая трансфармацыя прамысловасці
- Энергетыка ў прамысловасці, энергазберажэнне, экалогія 
     
Час і месца правядзення:

17 – 20 верасня 2019 года 
Футбольны манеж, пр. Пераможцаў, 20/2, г. Мінск, Беларусь 


Арганізатар: выставачнае унітарнае прадпрыемства «ЭКСПОФОРУМ»

Мэта выставы – прасоўванне інавацыйнага прамысловага абсталявання, прадукцыі і тэхналогій айчынных і замежных кампаній на рэгіянальныя і міжнародныя рынкі; умацаванне дзелавых кантактаў і абмен вопытам. 

Для падрыхтоўкі і правядзення выстаўкі загадам Міністэрства прамысловасці ад 29 красавіка 2019 г. №186 створаны арганізацыйны камітэт.

Выстаўка ўключана ў праграму Беларускага прамыслова-інвестыцыйнага форуму-2019, які праводзіцца штогод, пачынаючы з 1997 года, пры афіцыйнай падтрымцы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, выканаўчых органаў улады ўсіх абласцей Рэспублікі Беларусь і горада Мінска, грамадскіх аб'яднанняў.

У праграме форуму:
- Панэльная дыскусія, прысвечаная актуальным пытанням прыцягнення інвестыцый у прамысловасць з прэзентацыяй інвестыцыйных магчымасцей Рэспублікі Беларусь 
- Міжнародны сімпозіум «Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць» 
- Міжнародны навукова-практычны сімпозіум «Перспектывы развіцця адзітыўных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь» 
- Канферэнцыя «Досвед узаемадзеяння навуковых арганізацый і прадпрыемстваў прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь» 
- Канферэнцыя «Маркетынг В2В – інтэгратар развіцця айчыннага прамысловага патэнцыялу» 
- Круглы стол «Перспектывы прымянення кампазітных матэрыялаў у нафтахiмiчнай прамысловасцi Беларусi» 
- Біржа субкантрактаў у прамысловасцi 
- Кірмаш інавацыйных распрацовак «Прамысловасць: ад інавацыі да вытворчасці» 
- Кааперацыйная біржа «Навука і прамысловасць – стратэгія інавацыйнага супрацоўніцтва» 
- Конкурс зваршчыкаў Беларусі з міжнародным удзелам 
- Семінары і прэзентацыі ўдзельнікаў выставы
Статыстыка 2018: 
- удзельнікі выставы245 міжнародных кампаній, прадпрыемстваў і фірмаў з Беларусі, Даніі, Кітая, Расіі, Украіны, Швецыі; 
     
- наведалі выставу і прынялі ўдзел у мерапрыемствах форуму больш за 3000 спецыялістаў з 19 краін, у тым ліку члены Урада, кіраўнікі і спецыялісты вышэйшага звяна галіновых міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і канцэрнаў, выканаўчых органаў улады ўсіх абласцей Рэспублікі Беларусь і горада Мінска, прамысловых прадпрыемстваў, устаноў навукі і адукацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Рэспубліцы Беларусь, кіраўнікі міжнародных арганізацый; 
- дзелавая праграма32 мерапрыемствы, у якіх прыняло ўдзел больш за 1500 спецыялістаў.