Аб правядзенні каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй
13.07.2023 пад старшынствам пракурора Бешанковіцкага раёна Урбановіча С.А. адбылося пасяджэнне раённай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй.
На парадку дня – стан злачыннасці ў рэгіёне, эфектыўнасць дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі, накіраваных на барацьбу з правапарушэннямі і злачынствамі.
У цэлым у 2023 годзе на тэрыторыі раёна адзначаецца нязначнае зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў з 76 да 75. Пры гэтым агульны ўзровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва складае 53,2 і вышэй за сярэднеабласны паказчык на 13,3.
На гэты раз пільная ўвага на нарадзе нададзена пытанням рэцыдыўнай злачыннасці і рабоце суб'ектаў прафілактыкі з раней судзімымі асобамі, якімі ў бягучым годзе здзейснена 20 злачынстваў або 36,4 % ад агульнай колькасці.
Як адзначыў старшыня каардынацыйнай нарады Урбановіч С.А., рэцыдыўная злачыннасць адна з самых небяспечных разнавіднасцей злачынных дзеянняў. Здзяйсненне асобай новага злачынства пасля адбыцця пакарання за папярэдняе, можа сведчыць аб яе нежаданні да выпраўлення і нармальнага жыцця ў грамадстве, неабходнасці прыняцця да такой асобы ўсіх магчымых мер з боку зацікаўленых службаў з мэтай недапушчэння здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да нашых грамадзян.
Вынікі наглядных мерапрыемстваў пракуратуры, рост колькасці здзейсненых на тэрыторыі раёна рэцыдыўных злачынстваў сведчаць аб недастаткова эфектыўнай рабоце суб'ектаў прафілактыкі з раней судзімымі, наяўнасці істотных недахопаў і пралікаў у дадзеным напрамку дзейнасці. Адзначаецца таксама адсутнасць належнага ўзаемадзеяння паміж зацікаўленымі службамі.
Па выніках пасяджэння прыняты шэраг арганізацыйных рашэнняў, накіраваных на недапушчэнне здзяйснення рэцыдыўных злачынстваў і зніжэнне агульнага ўзроўню злачыннасці ў рэгіёне, суб'ектам прафілактыкі дадзены канкрэтныя даручэнні па іх напрамках дзейнасці.
Пракурор
Бешанковіцкага раёна
саветнік юстыцыі С.А.Урбановіч