Аб правядзенні маніторынгу стану пажарнай бяспекі Бешанковіцкага МПП філіяла ААТ «Лепельскі малочнакансервавы камбінат» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», размешчанага па адрасе: Бешанковіцкі раён, г.п. Бешанковічы, вул. Абазоўскага, 2.

У перыяд з 22.02.23 па 24.02.2023 года сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі Бешанковіцкага малапрыёмнага пункта філіяла ААТ «Лепельскі малочнакансервавы камбінат» ААТ «Віцебскі мясакамбінат», размешчанага па адрасе: Бешанковіцкі раён, г.п. Бешанковічы, вул. Абазоўскага, 2 (начальнік участка – Акуневіч Аляксандр Сяргеевіч).

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю,  а менавіта:

у проціпажарным разрыве паміж будынкам кампрэсарнай і плотам дапускаецца складанне гаручых матэрыялаў (дровы);

у памяшканні кацельні не забяспечана пастаянная гатоўнасць да прымянення пажарнага крана (не ўкамплектаваны рукавом і ствалом);

у будынку мыйкі малокавозаў вогнетушыцель знаходзіцца ў няспраўным і неработоспособным стане (выкарыстаны, сарвана пломба);

замкі на дзвярах вытворчага корпуса, размешчаных на шля

Прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне службовымі асобамі аб'екта патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў кіраўніком і службовымі асобамі суб'екта гаспадарання.

Пры правядзенні маніторынгу праведзена выступленне перад працоўным калектывам участку па пытаннях забеспячэння пажарнай бяспекі на працы і ў побыце.

Кіраўніку суб'екта гаспадарання былі накіраваны рэкамендацыі, устаноўлены тэрміны выканання прапанаваных супрацьпажарных мерапрыемстваў і прадастаўленне інфармацыі ў Бешанковіцкі РАНС для ажыццяўлення кантролю за выкананнем прапанаваных супрацьпажарных мерапрыемстваў.

Бешанковіцкі РАНС нагадвае, што ў адпаведнасці з арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі і іншыя службовыя асобы арганізацый у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі абавязаны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.

Першы намеснік начальніка

Бешанковіцкага РАНС

В.В.Рабянок