Аб правядзенні маніторынгу стану пажарнай бяспекі дзяржаўнай установы адукацыі «Бешанковіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр»

Аб правядзенні маніторынгу стану пажарнай бяспекі дзяржаўнай установы адукацыі «Бешанковіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», размешчанай па адрасе: Бешанковіцкі раён, г.п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 20-1.

  

У перыяд з 16.03.23 па 20.03.2023  года сектарам нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг захавання заканадаўства аб пажарнай бяспецы, у тым ліку абавязковых для захавання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы супрацьпажарнага нармавання і стандартызацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Бешанковіцкі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», размешчанай па адрасе: Бешанковіцкі раён,                                 г.п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 20-1 (дырэктар – Булыня Наталля Іванаўна).

Па выніках правядзення маніторынгу былівыявлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю,  а менавіта:

Па выніках правядзення маніторынгу выяўлена парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю,                      а менавіта:

на аб'екце не забяспечаны запас пажарных выведнікаў не менш за 10 % ад колькасці змантаваных (п. 8.3.11 ТКП 316-2011 «Сістэма тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтаматычных установак пажаратушэння, сістэм супрацьдымнай абароны, пажарнай сігналізацыі, сістэм апавяшчэння аб пажары і кіравання эвакуацыяй. Арганізацыя і парадак правядзення работ»).

Будынак абсталяваны сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары (далей – сістэмы), сігнал аб спрацоўванні выведзены на пульт дыспетчарызацыі «Маланка».  Вышэйназваныя сістэмы абслугоўваюцца спецыялізаванай арганізацыяй ТАА «Стройэлектрасфера». Згодна з часопісам рэгістрацыі работ па тэхнічным абслугоўванні і бягучым рамонце апошняе тэхнічнае абслугоўванне праводзілася 16.02.2023 у рамках рэгламенту Р1, сістэма здадзена заказчыку ў працаздольным стане.

У ходзе правядзення маніторынгу з прадстаўнікамі абслугоўваючай арганізацыі праведзена праверка (16.03.2023) працаздольнасці і спраўнасці дадзеных сістэм, сістэмы знаходзяцца ў працаздольным і спраўным стане.

Прычынамі і ўмовамі, што спрыяюць здзяйсненню названых парушэнняў, з'явілася недастатковае веданне службовымі асобамі аб'екта патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі.

Пры правядзенні маніторынгу праведзена выступленне перад працоўным калектывам участка па пытаннях забеспячэння пажарнай бяспекі на працы і ў быце.

Кіраўніку суб'екта гаспадарання былі накіраваны рэкамендацыі, устаноўлены тэрміны выканання прапанаванага проціпажарнага мерапрыемства і прадастаўлення інфармацыі ў Бешанковіцкі РАНС для ажыццяўлення кантролю за выкананнем прапанаваных проціпажарных мерапрыемстваў.

Бешанковіцкі РАНС нагадвае, што ў

У адпаведнасці са арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» кіраўнікі і іншыя службовыя асобы арганізацый у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі абавязаны забяспечваць пажарную бяспеку і супрацьпажарны рэжым у адпаведных арганізацыях.

 

Першы намеснік начальніка

Бешанковіцкага РАНС

В.В.Рабянок