Аб правядзенні маніторынгу стану пажарнай бяспекі інтэрната Бешанковіцкага філіяла Цэнтра павышэння кваліфікацыі работнікаў лясной гаспадаркі
У перыяд з 23 жніўня па 31 жніўня 2022 года інспекцыяй нагляду і прафілактыкі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг выканання заканадаўства аб пажарнай бяспецы (далей – маніторынг), у тым ліку абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў сістэмы проціпажарнага нармавання і стандартызацыі (далей – ТНПА) інтэрната Бешанковіцкага філіяла Цэнтра павышэння кваліфікацыі работнікаў лясной гаспадаркі (загадчыца філіяла – Вонсік Антаніна Пятроўна), размешчанага па адрасе: Бешанковіцкі раён, г.п. Бешанковічы, вул. Мічурына, 4А.
У ходзе правядзення маніторынгу ўстаноўлена, што кіраўніком і службовымі асобамі вышэйназванага суб'екта гаспадарання забяспечваецца пажарная бяспека і проціпажарны рэжым на аб'екце. Выяўленыя парушэнні ТНПА былі ўстаранены ў ходзе маніторынгу (план эвакуацыі людзей пры пажары выкананы ў адпаведнасці з зацверджанай формай, якая вызначаецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях; агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы выканана ў адпаведнасці з патрабаваннямі, якія вызначаюцца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях).
Будынак інтэрната абсталяваны сістэмамі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, апавяшчэння людзей аб пажары (далей –
систэмы), сігнал аб спрацоўванні выведзены на пульт дыспетчарызацыі «Маланка». Вышэйпаказа